Дом павінен быць без гвалту

З 3 па 7 красавіка 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь будзе праходзіць прафілактычная акцыя “Дом без гвалту”.

Яна скіравана на заклік шырокіх слаёў насельніцтва да аказання дапамогі і садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні праблем хатняга гвалту з выкарыстаннем да асобаў з асацыяльнымі паводзінамі мераў індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў.

Хатні гвалт – праблема, з якой сутыкаюцца ўсе без выключэння краіны свету. Асаблівасць гэтай з’явы ў тым, што крыўдзіцелямі і пацярпелымі з’яўляюцца блізкія людзі, а гэта паглыбляе псіхалагічную траўму, таму хатні гвалт не павінен быць часткай вашага жыцця!

Да асобы, якая дапускае падобныя паводзіны, можа быць выкарыстана такая мера ўздзеяння, як ахоўнае прадпісанне. Яно накладае на хатняга крыўдзіцеля наступныя забароны:

– спрабаваць даведацца пра адрас пацярпелага;

– наведваць месцы яго знаходжання;

– мець стасункі з пацярпелым;

– распараджацца агульнай сумеснай маёмасцю, а таксама для вінаватага можа быць вызначаны абавязак часова пакінуць агульнае жылое памяшканне.

Варта ведаць тэлефоны, па якіх пацярпелыя ад хатняга гвалту могуць звяртацца па дапамогу да спецыялістаў: 102 або 2-13-34 (аператыўна-дзяжурная служба аддзела ўнутраных спраў райвыканкама); 2-10-41 або 8-044-4503070 (гарачая лінія Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна); 6-12-01(псіхолаг цэнтра).

У нашым раёне для аказання сацыяльнай паслугі часовага прытулка для грамадзян, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, створаны “крызісны пакой”.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga 

administrator

Recent Posts

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

2 минуты ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

29 минут ago

«Жатва без потерь и сохранение урожая». Константин Бурак о первостепенных задачах аграриев

Уборочная кампания без потерь и сохранение урожая - первостепенные задачи не только для аграрного сектора,…

32 минуты ago

Министры, местная вертикаль и дипломаты. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 июля рассмотрел кадровые вопросы. Глава государства назначил: Ольшевского Вадима Ивановича-…

2 часа ago

Как часто в Гродненской области распоряжаются досрочно семейным капиталом

По состоянию на 1 июля в Гродненской области было принято 12,1 тысячи решений о досрочном…

5 часов ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

6 часов ago