Жыццё сучаснага чалавека вельмі інтэнсіўнае і насычанае, таму многія людзі шукаюць магчымасць змяніць дзейнасць і атрымаць задавальненне ў час адпачынку.
Сучасная бібліятэка не застаецца ў баку ад гэтых тэндэнцый. Таму ўжо трэці год у філіяле “Новаяльнянская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр зносін і інфармацыі” рэалізоўваецца праект “Я і маё хобі”. Задачы праекта – прыцягненне наведвальнікаў у актыўную культурна-творчую дзейнасць, забеспячэнне пераемнасці гістарычнай і культурнай спадчыны ад старэйшага пакалення маладым, спрыянне раскрыццю творчага патэнцыялу. За час работы было арганізавана восем выставаў самай рознай накіраванасці: вышыўка, вязанне, захапленне чытаннем і рыбалкай, кветкаводствам, выраб сувеніраў у розных сучасных тэхналогіях.
Апошняя выстава-хобі, якая ладзілася ў бібліятэцы, мела назву “Душа і рукі ствараюць шэдэўры”. На ёй былі прадстаўлены карціны мясцовага мастака-аматара Васіля Курца. Ад твораў немагчыма адарваць погляд – яны вабяць яркімі фарбамі і застаўляюць па-іншаму глядзець на свет. “Макі”, “Космас”, “Палёт журавоў”, “Снегіры”, “Шторм” – ад вока мастака не схаваецца нічога. Выстава атрымалася яркай і запамінальнай. У планах работы праекта выставы-хобі “Чароўны клубочак”, “Наши руки не для скуки”, “Рукатворнае чараўніцтва”.
Анжаліка ВАБІШЧЭВІЧ,
загадчыца філіяла “Новаяльнянская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр зносін і інфармацыі”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…