— Да канца года наш раён павінен выканаць заданне па нарыхтоўцы другаснай сыравіны не менш як на 100%, – агучыў пастаўленую кіраўніцтвам вобласці задачу старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Іосіфавіч Крахмальчык.
Тэмпы выканання дзяржаўнай праграмы па нарыхтоўцы, зборы і перапрацоўцы другаснай сыравіны ў Дзятлаўскім раёне агучыў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзятлаўскага райвыканкама Сяргей Уладзіміравіч Малышчык.
За 10 месяцаў 2014 года прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі Дзятлаўскага раёна было нарыхтавана 305,906 тоны адходаў паперы і кардону пры заданні 945 тон (што склала 32,3% ад гадавога задання); 103,745 тоны адходаў шкла пры гадавым заданні 216 тон (48%), 18,106 тоны палімерных адходаў пры заданні 60 тон (30,2%); 7 тон другасных тэкстыльных матэрыялаў пры заданні 15 тон (46,6%); 34,750 тоны зношаных шын пры плане 50 тон (69,5% ад гадавога задання).
— Пры планамерным зборы, нарыхтоўцы і пастаўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў на перапрацоўчыя прадпрыемствы за 10 месяцаў гэтага года аб’ём здадзенага павінен быў скласці 80%, – адзначыў Сяргей Уладзіміравіч. – Кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый не прынялі належных мер па гэтай праблеме, што ставіць пад пагрозу цалкам выкананне гадавога задання.
На сёння заказ па пастаўцы адходаў паперы і кардону для дзяржаўных патрэбаў выкананы на 54,1%, па пастаўцы адходаў шкла – на 104,8%. Па словах начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзятлаўскага райвыканкама С. Малышчыка, гэта стала магчымым дзякуючы АСП “Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод”, які пры заданні 59 тон адходаў шкла нарыхтаваў 61 тону, што склала 104,6%.
Некалькі арганізацый раёна ў асобных відах ужо выканалі і перавыканалі гадавое заданне па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў. Сярод іх – АСП “Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод”, ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”, ААТ “Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў”, папраўчая калонія-пасяленне №26. З другога боку, шэраг арганізацый маюць тут нулявы паказчык. Гэта СВК раёна (за выключэннем СВК “Войневічы” і СВК “Хвінявічы”), ААТ “Боркаўскі крухмальны завод”, ААТ “Дзятлаварамбуд”, ТАА “Белізалітбуд”, ТАА “Белтэрміз”, СТАА “Гродзенскі алейнатлушчавы камбінат”, інспекцыя па падатках і зборах РБ па Дзятлаўскім раёне. Прадстаўнікі кожнай з гэтых арганізацый трымалі слова перад сходам аб прычынах невыканання гадавога задання (галоўнай з якіх называліся празмерна высокія планы нарыхтоўкі адходаў паперы і кардону) і шляхах выхаду з гэтай сітуацыі.
На нарадзе былі агучаны фактары, якія адмоўна ўплываюць на тэмпы і аб’ёмы збору каштоўнай сёння другаснай сыравіны. Па-першае, гэта недастатковая колькасць пунктаў прыёму і сартавання другасных матэрыяльных рэсурсаў; па-другое – не наладжаная Дзятлаўскім РУП ЖКГ работа з кантэйнерамі раздзельнага збору, калі сабраныя асобна папера, шкло і пластык безгаспадарча звальваюцца разам і вывозяцца на сметнік; па-трэцяе, гэта двайны ўлік сабранай другаснай сыравіны, якая афармляецца без належных таварна-транспартных накладных; па-чацвёртае – недастатковая інфармацыйна-агітацыйная работа з насельніцтвам і арганізацыямі раёна, а таксама адказных асобаў на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Усім прысутным на нарадзе была пастаўлена задача як мага хутчэй выправіць гэтыя недапрацоўкі.
На сёння адказнымі выканальнікамі дзяржаўнага заказу на пастаўку ў 2014 годзе другасных матэрыяльных рэсурсаў для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэбаў з’яўляюцца Дзятлаўскае РУП ЖКГ, Дзятлаўскі філіял Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, ПГПУП “Клімец Чысты горад”. Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама падкрэсліў, што толькі гэтыя ўстановы афіцыйна маюць права на прыём другасных матэрыяльных рэсурсаў ад насельніцтва і арганізацый па Дзятлаўскім раёне.
Н. АВЯРЧУК
У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнулася жыхарка райцэнтра з пытаннем, якое даўно яе непакоіла: – Праз…
30 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень эканаміста. Ад імя кіраўніцтва раёна работнікаў гэтай важнай прафесіі…
У час правядзення ўборачнай кампаніі ў Дзятлаўскім раёне інспектары МА ДАІ Слонімскага РАУС наведаюць аграпрамысловыя…
Ужо зусім хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца ўборачная кампанія. Напярэдадні камісія на чале з першым намеснікам…
З 2024 года Дзятлаўская раённая бібліятэка прымае ўдзел у праекце бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магія…
Кніга – верны і незаменны спадарожнік дзяцінства. Менавіта яна з першых гадоў жыцця вучыць маленькага…