Так водзіцца ў беларусаў, што добрыя гаспадары павінны да зімы скончыць справы і прыбраць падворак. Таксама і камунальныя службы раёна, пакуль дазваляе надвор’е, завяршаюць навядзенне парадку на сельскіх могілках. Аб тым, як ідзе справа і з якімі праблемамі сутыкаюцца камунальнікі, расказаў намеснік дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Віктар Дзедуль:
– На абслугоўванне нашай арганізацыі ў 2024 годзе было перададзена 110 могілак, размешчаных у сельскай мясцовасці. Істотная частка іх была недагледжанай, і клопат па навядзенні парадку ўзяло на сябе Дзятлаўскае РУП ЖКГ. Рашэннем райвыканкама вызначаны адказныя арганізацыі, якія павінны рэгулярна наводзіць парадак на вясковых могілках. У гэтым выпадку мы таксама ідзём насустрач, дапамагаем тэхнікай. Аднак не ўсе сумленна ставяцца да даручэнняў. Работа камунальных службаў заключаецца пераважна ва ўтылізацыі смецця, якое жыхары раёна складзіруюць на кантэйнерных пляцоўках пасля прыбірання магіл сваіх родных. Сёлета да зімы мы вырашылі такім чынам упарадкаваць большасць аб’ектаў на Дзятлаўшчыне, за чатыры дні вывезлі смецце з 18 могілак, прадаўжаем працаваць у гэтым напрамку.
– З якімі праблемамі сутыкаецеся ў рабоце?
– Самае вострае пытанне – гэта спілоўванне аварыйных дрэваў на могілках. Там, дзе дазваляе вышыня нашай спецвышкі і ёсць пад’езд, спраўляемся сваімі сіламі, для спілоўвання высокіх дрэваў дагэтуль праз тэндар наймалі арбарыстаў (альпіністаў). Такім чынам за 2025-2026 гады былі выдалены дрэвы на 33 могілках раёна. Аднак са жніўня гэтага года, згодна з рэкамендацыямі Гродзенскага аблвыканкама, жылкамунгасам нельга карыстацца паслугамі прыватных спецыялістаў. Таму на цяперашні момант выконваем работу ў тым аб’ёме, у якім дазваляюць толькі нашы тэхнічныя магчымасці.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…
Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…
Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…
На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…
У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…