Добраўпарадкаванне. Пешаходам на вуліцы Міцкевіча ў райцэнтры стане зручней

Уважлівыя дзятлаўчане заўважылі, што на ўскрайку парка горада Дзятлава ўздоўж вуліцы Міцкевіча ажыццяўляюцца зямельныя работы.

Што тут адбываецца і якім будзе вынік, расказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк

– На гэтым аб’екце задзейнічаны работнікі камунгаса. За кошт сродкаў мясцовага бюджэту па вуліцы Міцкевіча ў Дзятлаве праводзіцца рамонт тратуара са змяшчэннем у супрацьлеглы ад вулічнага асвятлення (да парка) бок. Пасля выканання работ шырыня пешаходнай дарожкі павялічыцца з 1,4 да 2,1 метра. Гэта паспрыяе забеспячэнню дадатковай бяспекі пешаходаў і веласіпедыстаў.

Вуліца Міцкевіча даволі ажыўленая і адна з галоўных у нашым горадзе. Тратуар тут быў вузкі, таму пры сустрэчным руху пешаходаў і веласіпедыстаў было цяжка размінуцца.

Радуе, што слупы гарадскога асвятлення на гэтым участку маюць дзвухбаковае арыентаванне: вялікая свяцільня скіравана на дарогу, меншая – асвятляла парк. Гэта дало магчымасць пашырэння тратуара. Работы будуць выкананы на ўчастку даўжынёй 170 метраў, дзе будзе ўкладзена 340 метраў квадратных новай тратуарнай пліткі.  

Цяпер уздоўж дарожкі ажыццяўляецца выбіранне грунта. Як аказалася, пажыўны слой глебы ў гэтым месцы складае да 45 сантыметраў, таму і траншэя атрымалася даволі глыбокай. Мяркуецца ўздоўж дарожкі зрабіць яшчэ і ўчасткі, дзе ў перспектыве можна будзе ўстанавіць лавачкі.   

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае   #НаРоднойЗемлеЖивиКакХозяин

administrator

Recent Posts

О принимаемых мерах по защите потребительского рынка от поступления некачественной и небезопасной продукции

За текущий период 2026 года специалисты ГУ «Дятловский районный ЦГЭ» охватили контрольными (надзорными) мероприятиями 48…

26 минут ago

Ахова працы. Тэма, якая заўжды ў прыярытэце

5 жніўня пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага…

1 час ago

Канікулы-2026

Бяспека ў дзеянні У выхаваўча-аздараўленчым дзённым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы адбыўся тэматычны дзень…

3 часа ago

Па тэме з аналітыкай. Што варта ведаць гаспадарам тэлефонаў Apple iPhone?

Тэма Многія сучаснікі выбіраюць для сябе мабільныя тэлефоны Apple iPhone Праблема Пачасціліся выпадкі блакіроўкі такіх…

4 часа ago

Поможем Ивану Ашуркину

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

6 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Адрасная дапамога на падрыхтоўку да школы

У жыцці любога чалавека могуць скласціся абставіны, з якімі не заўжды справішся ўласнымі сіламі. У…

6 часов ago