Напярэдадні Дня пажарнай службы ў гарадскім парку райцэнтра маладыя супрацоўнікі РАНС далі прысягу на вернасць Радзіме і ўсклалі кветкі да помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову.
З прафесійным святам калегаў павіншаваў старшыня Дзятлаўскай ветэранскай арганізацыі Сяргей Малышчык.
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Падзячныя лісты райвыканкама Зміцеру Ляўкевічу і Юрыю Гізоўскаму ўручыў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык. Нагрудным знакам «Выдатнік» быў адзначаны Уладзімір Грамадскі. У сувязі са святам і за дасягненне высокіх паказчыкаў у службовай дзейнасці Алег Грышук і Дзмітрый Кароль узнагароджаны Ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС. Згодна з загадам абласнога ўпраўлення МНС Яўген Лях і Сяргей Кардаш павышаны ў званнях.
З Днём пажарнай службы дзятлаўскіх ратаўнікоў павіншавалі музычныя калектывы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Данііл АРЦЁМАЎ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Для паспяховай адаптацыі, прафесійнага росту і замацавання маладых спецыялістаў, якія прыбылі на першае працоўнае месца…
Час бязлітасна змывае з твару зямлі цэлыя гарады і цывілізацыі, але над некаторымі рэчамі ён…
Социальная сеть – это среда, где мы общаемся с друзьями, родственниками, знакомыми, коллегами. Поэтому сообщение…
Днямі на вадаёмах райцэнтра прайшла міжведамасная прафілактычная акцыя “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў…
Железная дорога - удобный и востребованный вид транспорта, которым пользуются миллионы людей каждый день. Повышение…
Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси, передает корреспондент БЕЛТА. Беларусь продолжает…