Для выпускнікоў прайшла рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену

Восьмага лютага па ўсёй Беларусі прайшла рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену. Пунктам правядзення РЦЭ ў Дзятлаўскім раёне па традыцыі стала сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча.

Для ўдзелу ў іспытах зарэгістравалася 150 навучэнцаў з дзесяці ўстановаў адукацыі па адзінаццаці вучэбных прадметах. Самай папулярнай стала матэматыка, на другім месцы – біялогія, на трэцім – грамадазнаўства. Для навучэнцаў была арганізавана цэнтралізаваная дастаўка да месца правядзення РЦЭ. Усе яны прыходзілі і прыязджалі не паасобку, а арганізавана – класамі ў суправаджэнні педагогаў, з сельскіх школ – на школьных аўтобусах. Пры ўваходзе ў пункт правядзення экзамену быў арганізаваны строгі прапускны рэжым. Уваход навучэнцаў у памяшканні ажыццяўляўся на падставе дакумента, які сведчыць асобу, і пропуску.

Арганізацыю і правядзенне рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену ў пункце забяспечвала арганізацыйная камісія ў складзе дзевяці чалавек – прадстаўнікоў аддзела адукацыі райвыканкама, Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета, кіраўніцтва і педагогаў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча.  Для правядзення РЦЭ было задзейнічана 15 аўдыторый, прыцягнуты 52 педагагічныя работнікі з установаў агульнай сярэдняй адукацыі раёна. У пункце арганізавана медыцынскае суправаджэнне, таксама працаваў буфет, сумесна з зацікаўленымі службамі былі забяспечаны бяспечныя ўмовы знаходжання.

У 11 гадзін у аўдыторыях пачаўся іспыт. З тых, хто зарэгістраваўся, прынялі ўдзел 149 чалавек, адзін не з’явіўся з прычыны хваробы. За ходам правядзення экзамену назіраў упаўнаважаны прадстаўнік для вывучэння пытанняў арганізацыі і правядзення рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену Вольга Грышчанкова, старшы выкладчык кафедры спецыяльнай і інклюзіўнай педагогікі Акадэміі адукацыі. Вольга Віктараўна адзначыла, што пункт падрыхтаваны да правядзення рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену, усё прайшло ў спакойнай абстаноўцы.

– Гэта важнае мерапрыемства і для дзяцей, і для ўсіх арганізатараў экзамену, – адзначыла начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Марына Лашкоўская. – Навучэнцы даведаліся, якім чынам ажыццяўляецца прапускны рэжым у пункт правядзення, як арганізавана жараб’ёўка, як заняць месца ў аўдыторыі. Яны паспрабавалі запоўніць бланкі ЦЭ, зразумелі, як пры неабходнасці выправіць памылку, даведаліся ўзровень складанасці заданняў. Такая рэпетыцыя дапаможа навучэнцам у будучым эфектыўна спраўляцца са стрэсам. Інфармацыю аб выніках рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену навучэнцы змогуць даведацца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў у асабістым кабінеце ўдзельніка.

Таццяна УМОЎСКАЯ,

намеснік начальніка аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзяржаўная падтрымка. Адрасная дапамога на падрыхтоўку да школы

У жыцці любога чалавека могуць скласціся абставіны, з якімі не заўжды справішся ўласнымі сіламі. У…

52 секунды ago

Внимание! Сильная жара

Внимание! В дневные часы 6 августа (четверг) во многих районах Гродненской области максимальная температура воздуха…

16 часов ago

Какие темы обсуждались на встрече Натальи Кочановой с председателями местных Советов депутатов

Свято-Успенский Жировичский митрополичий мужской монастырь стал местом встречи Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь…

17 часов ago

Вот и первые участники нашего конкурса “За гранью грядки”

«Перамога» напоминает про ФОТОКОНКУРС огородных и садоводческих достижений как для начинающих любителей, так и состоявшихся…

17 часов ago

Дзе на Дзятлаўшчыне з’явіліся школьныя паліцы?

На календары жнівень, і бацькі школьнікаў усё часцей звяртаюць увагу на цэны і асартымент, плануюць…

17 часов ago

Приглашаем на праздник поселка

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

19 часов ago