Чарговы міні-кірмаш вакансій быў праведзены ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на базе Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

– Мерапрыемства наведалі тры чалавекі, якія не працуюць, – расказала намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Савань. – З кожным з наведвальнікаў праведзена індывідуальная размова наконт працаўладкавання, суіскальнікі атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх хвалявалі, непасрэдна ад наймальніка. У выніку двум грамадзянам выдадзены накіраванні на праходжанне медыцынскага агляду для далейшага працаўладкавання на прапанаваныя вакансіі.
Варта зазначыць, што падобныя мерапрыемствы на базе суб’ектаў гандлю будуць праводзіцца кожны год.
Ірына СТЫРНІК
Фота арганізатараў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga