Адзіная зямля, адзін народ,
Адзінства планаў, думак і памкненняў.
Трыццаць дзявяты той далёкі год
Нарэшце здзейсніў мары пакаленняў.

Граніц няма – адзіная сям’я,
І мова родная гучыць наўкола,
Не баючыся пакаранай быць, –
Няволю сіла духу пабарола.

З’ядналася нарэшце Беларусь,
Усходніх Крэсаў на зямлі не стала.
І вестка пра свабоднае жыццё
Прасторы вольнай птушкай аблятала.

У вераснёўскі цёплы, ясны дзень
Прыходзіць свята нашага Адзінства,
Народаў, што спрадвеку тут жывуць,
Што працярпелі здзекі і бясчынства.

У Дзятлаве на плошчы мы стаім
І дзень той гістарычны ўспамінаем.
Чырвонай нашай Арміі паход
Высокім словам, песняй праслаўляем.

Алена АБРАМЧЫК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

Похожие публикации