Categories: Падзеі

Для каго паставілі кантэйнеры?

Мяркую, кожны дзятлаўчанін паспеў заўважыць, што ў райцэнтры і пасёлках з’явіліся новыя кантэйнеры для раздзельнага збору смецця. Аднак у большасці выпадкаў яны застаюцца толькі экспанатамі, у той час як смецце без усялякага сартавання людзі выкідваюць проста побач. Жылкамунгас, які мае паўнамоцтвы не толькі папярэджваць і ўгаворваць, але і штрафаваць “неахайнікаў”, ужо раздаў папярэджанні жыхарам дамоў і арганізацыям. Надышоў час праверыць, ці засвоены ўрок.

У рэйдзе, які праходзіў на тэрыторыі Дзятлава і меў на мэце праверыць, ці выконваюцца на практыцы правілы раздзельнага збору смецця, прынялі ўдзел начальнік раённай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету Дзмітрый Балькоўскі, прадстаўнікі Дзятлаўскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама карэспандэнтка газеты “Перамога”.

— Сёння задача па зборы другасных адходаў пастаўлена на дзяржаўным узроўні, – адзначае эколаг Дзятлаўскага РУП ЖКГ Ірына Варабей. – Наша задача – арганізаваць раздзельны збор смецця не толькі з арганізацыямі, кожнай з якіх даведзены план, але і з фізічнымі асобамі.

Па словах Ірыны Іванаўны, цяпер кожная з арганізацый раёна можа ўзяць у бязвыплатную арэнду набор кантэйнераў для макулатуры, пластыка і шкла. Калі кантэйнеры будуць напаўняцца слаба, такая дамова будзе скасавана ў аднабаковым парадку, а кантэйнеры – перададзены тым, каму яны сапраўды патрэбны.

Некаторыя арганізацыі, на жаль, забываюцца пра тое, што па новых законах яны абавязаны не проста збіраць смецце, а збіраць асобна. Сярод упартых штрафнікоў – магазін “Родны кут” спажывецкай кааперацыі і Дзятлаўскі камбінат бытавога абслугоўвання (а дакладней, арандатары памяшканняў арганізацыі). Правяраем, ці змянілася гэта сітуацыя. На “заднім двары” магазіна “Родны кут” – два кантэйнеры для цвёрдых камунальных адходаў, а ў іх – кардонныя каробкі, касавыя чэкі і яшчэ шмат чаго, што ідзе ў залік макулатуры.

— Ужо неаднаразова папярэджвалі кіраўніцтва арганізацыі, але эфекту няма, – наракае намеснік дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Алег Хілімончык. – І гэта пры тым, што ў крокавай даступнасці ля гасцініцы “Ліпічанка” і на гарадскім рынку –  цэлых дзве кантэйнерныя пляцоўкі для раздзельнага збору.

Сённяшняя сітуацыя ў двары за Домам быту (дзе, дарэчы, стаяць новыя кантэйнеры), з разраду “без каментарыяў”: проста ў кутку, пад навесам, ляжыць гара смецця, большасць з якога – кардон, папера і пластык. Як паказала назіранне, з кожным днём гэты “склад” толькі пашыраецца.

Зацята не хочуць сартаваць і жыхары шматпавярховых дамоў, але не ўсе. Каб пабачыць сітуацыю ў кантрасце, прадстаўнікі жылкамунгаса запрашаюць праехаць у мікрараён новай забудовы па вуліцы Навагрудскай. Жыхары мясцовага сяміпавярховага дома ўжо атрымлівалі папярэджанне ад камунальнікаў за тое, што пакідаюць сваё бытавое смецце побач з кантэйнерамі для сартавання, час, дадзены на выпраўленне, сітуацыю таксама не змяніў. Каб упэўніцца, што гэты выпадак – ганебнае выключэнне з правіла, пераходзім у суседні двор. Побач з новым дзевяціпавярховым домам – акуратная кантэйнерная пляцоўка, раздзельны збор ідзе, парадак падтрымліваецца.

— Але адтуліны ў кантэйнерах досыць невялікія, не кожны шкляны або пластыкавы выраб сюды можна выкінуць. Чаму бакі закрываеце навяснымі замкамі? – пытаюся ў прадстаўнікоў жылкамунгаса.

— На жаль, гэта рэакцыя на дзеянні грамадзян, – адказвае Алег Хілімончык. – На заводзе кантэйнеры выпускаліся з акуратным замком пад ключ, ды нашы людзі ўмудрыліся іх зламаць і выкідваць бытавое смецце праз верх. Таму “нефарматныя” другасныя адходы раю пакуль размяшчаць ля патрэбнага кантэйнера.

— Што потым адбываецца з сабранымі раздзельна адходамі?

— Яны праходзяць першаснае сартаванне ў нас, у камунальнай гаспадарцы, і накіроўваюцца на заводы-перапрацоўшчыкі.

Акурат у час нашай размовы да кантэйнернай пляцоўкі пад’ехаў смеццявоз.

— Гэтым рэйсам збіраем макулатуру. Наступным – паедзем па пластык, – пракаменціравалі свае дзеянні рабочыя.

Па словах камунальнікаў, узорнай утылізацыяй смецця вызначаюцца жыхары Наваельні, дзятлаўчанам можна браць з іх прыклад. Сумесны рэйд пацвярджае, што па райцэнтры сітуацыя са зборам смецця не зусім крытычная, але ёсць яшчэ што выпраўляць.

Падводзячы вынікі рэйду, эколаг Дзятлаўскага РУП ЖКГ паказвае памятку ад дзятлаўскіх камунальнікаў – такія размешчаны непасрэдна на кантэйнерах і з’явяцца ў наступных “жыроўках”.  Акрамя правілаў сартавання смецця, у іх будзе наступны тэкст:

“Дзятлаўскае РУП ЖКГ папярэджвае, што парушэнне абыходжання з адходамі, адпаведна з артыкулам 15.63 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, за што прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад 5 да 50 базавых велічыняў (да 10,5 мільёна рублёў – рэд.).”
Спецыялісты камунальнай службы зазначаюць, што сёння выпрацоўваюцца рэальныя метады зацікаўлення грамадзян у сартаванні адходаў, аднак пакуль яны не рэалізуюцца. Застаецца па-ранейшаму спадзявацца на наша з вамі сумленне.

Н. АВЯРЧУК
Фота аўтара

administrator

View Comments

  • Добрый день! В жилом квартале (ул.Победы и ул.К. Цеткин) в центре единственной свободной зеленой зоны, где детки играют в футбол, волейбол и т.д. между двумя воротами поставили эти контейнеры.Смотришь в окно и любуешься прекрасным видом : на пока еще не зеленой травке стоят три "серебристых красавца" и вокруг бегает ребятня, радуясь первому теплу. Да, еще и машина по сбору отходов зеленую зону двора превращает в дорогу и грязь. Я звонила в ЖКХ и общество охраны природы, но на телефонные обращения у нас не реагируют. Надо письменно обращаться, чтоб убрали с центра двора мусорки? Надо не обращать внимания, пусть стоят в центре двора, а дети скоро вырастут? или можно найти другое место для установки контейнеров И оборудовать это место в соответствии с сан.требованиями( а не 25 метров от окон, как отвечали мне в ЖКХ)? спасибо большое,может посоветуете, как поступить...?

Share
Published by
administrator

Recent Posts

Жыве Перамога ў пакаленнях. Тэатралізаваная канцэртная праграма на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае

57 минут ago

Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі

81-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дзятлаўчане сустрэлі Маршам памяці і ўрачыстым…

2 часа ago

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

10 часов ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

11 часов ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

1 день ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

1 день ago