23 красавіка ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла чарговая “Адкрытая прыёмная для бізнесу”.

Яе наведвальнікі маглі задаць хвалюючыя пытанні і атрымаць бясплатную кансультацыю спецыялістаў землеўпарадкавальнай, пажарнай, падатковай, эпідэміялагічнай і іншых службаў і ведамстваў вобласці і раёна.

Гэтым разам па кансультацыю звярнуўся толькі адзін чалавек, які збіраецца адкрыць уласны бізнес, для якога плануе набыць зямельны ўчастак. Ён атрымаў кампетэнтныя парады і гатовыя рашэнні, як гэта зрабіць найлепшым чынам.

Намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская растлумачыла, чаму невялікая колькасць наведвальнікаў бізнес-прыёмных – гэта добрая тэндэнцыя:

– Невялікая колькасць заяўнікаў толькі пацвярджае той факт, што пераважная большасць пытанняў вырашаецца ў рабочым парадку, а ўсе службы працуюць на высокім узроўні. Бізнес-прыёмныя ў такім саставе працуюць два разы на год. Аднак любы грамадзянін можа не чакаць паўгода, калі прыедзе рабочая група, а звярнуцца на прыём у кампетэнтныя органы па месцы жыхарства. Са свайго боку, у райвыканкаме практыкуюцца рэгулярныя сустрэчы з прадпрымальнікамі, у час якіх мы інфармуем аб актуальных змяненнях заканадаўства ў сферы бізнесу.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Гродзенскага аблвыканкама Дзяніс Купрыяновіч расказаў, чым прывабны для прадпрымальнікаў такі фармат работы:

– “Адкрытая прыёмная для бізнесу” – унікальная магчымасць атрымаць у адным месцы кансультацыю многіх службаў. Здараецца такое, што для вырашэння нейкага пытання абмяркоўваем яго калегіяльна. Другі вялікі плюс – гэта дапамога бясплатная. У нашай практыцы часам бывае такое, што людзі замаўляюць паслугі спецыялістаў, не знаходзяць рашэння і ў выніку звяртаюцца да нашай каманды. Такая сітуацыя адбылася і сёння. Усё часцей на прыёмныя звяртаюцца не толькі дзеючыя бізнесмены, але і тыя, хто збіраецца зарэгістраваць сваю справу.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

5 часов ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

5 часов ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

16 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

17 часов ago

«Дажынкі-2026». Дятловчане — на «сельской эстафете»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

1 день ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

1 день ago