Дэпутацкія клопаты.  Міхаіл Орда: “У вялікай сям’і кожны павінен працаваць па сваіх сілах”

Асабісты прыём грамадзян у Дзятлаўскім райвыканкаме правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда.

Адразу з некалькімі пытаннямі да яго звярнулася жыхарка горада Дзятлава. Па-першае, яе хвалявала, што некаторыя дзятлаўчане абыякава ставяцца да сваіх абавязкаў па ўтрыманні хатніх сабак. Па гэтай прычыне жывёлы бадзяюцца па вуліцах і палохаюць суседзяў. Грамадзянцы адказалі, што згаданы выпадак ужо разбіраўся камісіяй, меры прыняты, вінаватыя пакараны. Сітуацыя застаецца на кантролі адказных арганізацый.

Яшчэ жанчына непакоілася станам пітной вады. Дэпутат даў даручэнні раённай санітарна-эпідэміялагічнай службе разабрацца, паўторна зрабіць пробы вады.

У час прыёму Міхаіл Сяргеевіч абмеркаваў са спецыялістам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама механізмы выяўлення не занятых у эканоміцы грамадзян.

– Як і заўсёды, пытанні, якія паступаюць на прыёмах ад грамадзян, выбаршчыкаў, актуальныя не толькі для іх, але і для аналізу сітуацыі ў рэгіёнах. Часта звяртаюцца з бытавымі праблемамі, на кожную з якіх мы, дэпутаты, рэагуем з дапамогай раённых органаў улады і кіраўніцтва арганізацый, – падвёў вынік прыёму дэпутат. – Таксама сёння абмеркавалі надзённыя пытанні з цэнтрам занятасці, самыя вострыя з іх тычацца легалізацыі тых грамадзян, хто не працуе і не хоча гэта рабіць, пры гэтым, карыстаецца тымі ж выгодамі, што і астатнія людзі. Паразмаўлялі аб тым, якія меры яшчэ прыняць, каб знайсці і выкараніць такую з’яву. Беларусь – наша агульная вялікая сям’я,  дзе кожны павінен працаваць па сваіх сілах, прыносячы карысць сабе, блізкім і дзяржаве.  

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

2 часа ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

2 часа ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

4 часа ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

4 часа ago

В Гродно прибыла делегация именитых женщин Беларуси

В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…

6 часов ago

Кніга – арыенцір у сучаснасці

Сацыяльна значная літаратура – творы, якія дапамагаюць фарміраваць каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць і выхоўваць любоў…

8 часов ago