27 студзеня ў памяшканні раённага выканаўчага камітэта асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда.
Сенатар абмеркаваў са спецыялістамі райвыканкама, якім чынам выконваюцца даручэнні па зваротах, што паступілі на папярэдніх прыёмах грамадзян. У іх ліку – стан дарог у населеных пунктах, работа ўстановаў грамадскага харчавання, стварэнне безбар’ернага асяроддзя.
У размове з начальнікам аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзятлаўскага райвыканкама Аленай Грамко Андрэй Пятровіч засяродзіў увагу на рэалізацыі доўгатэрміновых праектаў і планах на год па будаўніцтве жылля, запатрабаванасці арэнднага фонду, рамонце дарог.
– У мінулым годзе за сродкі раённага бюджэту было адрамантавана 18 вуліц у населеных пунктах раёна, сёлета ў планах – перасягнуць гэту лічбу, – адзначыла Алена Іванаўна.
Парламентарый адзначыў, што, акрамя сферы будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на пастаянным кантролі дэпутатаў застаюцца гандлёвае і медыцынскае абслугоўванне насельніцтва. У час візіту на Дзятлаўшчыну ён правёў маніторынг аб’ектаў гандлю, у наступны прыезд анансаваў наведванне медыцынскіх установаў і сацыяльна значных будоўляў, якія вядуцца ў раёне.
– Пастаяннае павышэнне якасці жыцця жыхароў сельскай мясцовасці – адна з ключавых задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы перад мясцовымі органамі ўлады, службамі, дэпутатамі. Звароты грамадзян паказваюць, наколькі паспяхова ідзе работа ў гэтым напрамку і куды змясціць вектар увагі, – падвёў вынік прыёму сенатар.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…
В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…
Сацыяльна значная літаратура – творы, якія дапамагаюць фарміраваць каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць і выхоўваць любоў…