14 мая член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў памяшканні райвыканкама правёў асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію.

Да сенатара паступілі тры тэлефонныя звароты ад жыхароў горада Гродна, якія тычыліся навядзення парадку на зямлі, экалагічных пытанняў і аспектаў прымянення артыкулаў Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Каб даведацца, ці паступалі падобныя звароты грамадзян на Дзятлаўшчыне, Андрэй Жамойда запрасіў да дыялогу начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрыя Балькоўскага.

Дзмітрый Георгіевіч расказаў, што паведамленняў аб пажаўцелых дрэвах уздоўж аўтамабільных дарог ад дзятлаўчан не паступала, аднак такія факты фіксаваліся ў час работы камісіі ў саставе прадстаўнікоў інспекцыі прыродных рэсурсаў, РУП “БелДарЦэнтр” і ДРБУ-119. Верагоднай прычынай пашкоджання ляснога фонду ў прыдарожнай паласе называлася дзеянне рэагентаў, якімі апрацоўваюць дарожнае палатно ў зімовы час.

Па астатніх зваротах былі дадзены тлумачэнні ў час прыёму або прапанавана прадаставіць дакументы для больш дакладнага высвятлення сітуацыі.

Падводзячы вынікі прыёму, Андрэй Жамойда падкрэсліў, што зваротаў грамадзян паступае няшмат, а гэта характарызуе актыўную работу кіраўніцтва раёна з насельніцтвам.

– Ёсць шэраг пытанняў, якія выразна адрэгуляваны нашым заканадаўствам, але людзі звяртаюцца ў надзеі штосьці змяніць. Пры гэтым усё адно кожны зварот дэталёва разглядаецца, адрасуецца ў кампетэнтныя органы. Пераважная большасць бытавых зваротаў атрымлівае водгук на раённым узроўні, бо ў раёнах ёсць усе рэсурсы, каб вырашаць пытанні менавіта на месцах, – адзначыў ён. – Трэба больш уважліва ставіцца да людзей, ведаць, чым яны жывуць і з якімі праблемамі неабходна дапамагчы на тым ці іншым узроўні ўлады, каб зрабіць жыццё людзей лепшым – пасыл, які неаднаразова агучваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў адносінах да дэпутацкага корпуса. З другога боку, такія прыёмы важныя для нас, заканатворцаў. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліваў, што законы павінны ісці ад жыцця, адлюстроўваць рэальную карціну і працаваць на перспектыву – толькі тады яны  прынясуць карысць нашай краіне.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці
ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?
Сям’я! Служым разам!

Сям’я! Служым разам!

31 августа, 2026

Похожие публикации