Дэпутацкія клопаты.  Андрэй Жамойда наведаў Дзятлаўшчыну з рабочым візітам

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў Дзятлаве.

Таксама парламентарый пазнаёміўся з аб’ектамі добраўпарадкавання ў райцэнтры, “дакрануўся” да духоўнай спадчыны раёна.

Разам са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім яны праінспектавалі ход рамонтных работ на даху гімназіі № 1 горада Дзятлава, якія вядзе ТАА “Зодчий” (г. Слонім).

– Прыемна бачыць, што толькі нядаўна мінулі выпускныя вечары, а ва ўстановах раёна ўжо пачалася падрыхтоўка да новага навучальнага года. Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка неаднаразова даваў даручэнні стварыць камфортныя, добразычлівыя ўмовы для навучальнага працэсу, і гэта актыўна рэалізуецца на Дзятлаўшчыне, – адзначыў сенатар. – Не менш важным для школьнікаў з’яўляюцца вопыт і кампетэнтнасць педагогаў, якія даюць трывалыя веды і рыхтуюць іх да паступлення на абраныя спецыяльнасці. Ужо ў жніўні у гэтай справе да вопытных настаўнікаў далучацца маладыя спецыялісты – выпускнікі педагагічных ВНУ і каледжаў.

Андрэй Садоўскі запрасіў дэпутата прагуляцца па горадзе, расказаў, як у Год добраўпарадкавання пераўвасабляецца Дзятлава. Кіраўнік раёна і парламентарый спыніліся каля фантанаў, адкрытых у мінулым годзе і сёлета, пагаварылі аб тым, якім чынам арганізуецца адпачынак дзятлаўчан каля вады і ў гарадскіх лакацыях.

Сенатар меў магчымасць пазнаёміцца з духоўна-асветніцкай дзейнасцю праваслаўнай канфесіі на Дзятлаўшчыне ў час экскурсіі ў храмы райцэнтра – Сабор святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай і Спаса-Прэабражэнскай царквы. Клірык сабора Аляксей Сцепановіч расказаў гасцям, як узводзіўся сабор. Разам абмеркавалі супрацоўніцтва царквы і дзяржавы, значэнне веры ў духоўным і патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Словы ўдзячнасці святар выказаў кіраўніцтву раёна за рэальныя справы ў падтрымку храмаў. 

– Адметна, што ў нашай краіне створана прававое поле, у якім рэлігійныя арганізацыі могуць дзейнічаць і развівацца, а грамадзянам гарантуюцца іх канстытуцыйныя правы на свабоду сумлення і веравызнання. У новай рэдакцыі Закона “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”, якая пабачыла свет у мінулым годзе, улічаны пажаданні і прапановы аб магчымасці Царквы эфектыўна ажыццяўляць асветніцкую, духоўна-маральную дзейнасць, сацыяльнае служэнне. Відавочна, што ўсё гэта дзейнічае ў Дзятлаўскім раёне на ўзроўні традыцый, што не можа не радаваць, – падвёў вынік сустрэчы Андрэй Жамойда.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #власть #нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

2 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

2 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

4 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

4 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

4 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

8 часов ago