Многія юнакі імкнуцца звязаць свой прафесійны выбар са службай, насіць пагоны, дапамагаць людзям, стаяць на варце закона.

Як гэтае жаданне ажыццявіць на малой радзіме, расказаў начальнік Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Дзяніс Грынцэвіч:

– У нас ёсць такія вакансіі, як міліцыянер узвода міліцыі і міліцыянер-кінолаг групы затрымання ўзвода міліцыі.

– Якім патрабаванням павінен адпавядаць кандыдат?

– Чакаем юнакоў ад 18 да 28 гадоў з высокімі маральна-дзелавымі якасцямі, здольных стаць на абарону грамадства і дзяржавы ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў. Самі кандыдаты не павінны мець судзімасці і прыцягненняў да адміністрацыйнай адказнасці па пэўных артыкулах.

– Якія гарантыі і льготы ў супрацоўнікаў службы аховы?

– Па-першае, гэта зладжаны, дружны калектыў і магчымасці кар’ернага росту. Па-другое, грашовае забеспячэнне, якое прадугледжвае штомесячны заробак ад 1800 рублёў і больш, штоквартальнае прэміраванне, а таксама прэміі за раскрыццё злачынстваў і грашовыя бонусы за прызавыя месцы ў спартыўных мерапрыемствах. Яшчэ ў ліку льгот і гарантый – атрыманне свайго жылля згодна з чаргой маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў па месцы службы, выплата кампенсацыі за арэнду жылога памяшкання па дагаворы або выдзяленне арэнднага жылля паводле чаргі, права на выкарыстанне льготнага крэдыту (пад 5 % гадавых) для тых супрацоўнікаў, якія маюць выслугу не менш за пяць гадоў, а яшчэ субсідыі для будаўніцтва (рэканструкцыі) ці набыцця жылля на тэрмін ад 20 да 40 гадоў. Назваць можна і такія выгоды, як штогадовае бясплатнае абследаванне і лячэнне, абавязковае страхаванне жыцця і здароўя за кошт рэспубліканскага бюджэту, рэчавае забеспячэнне (абмундзіраванне на ўвесь час службы), права на пенсію пры дасягненні 48-гадовага ўзросту пасля 20 гадоў службы. Думаю, для большасці прыемна будзе даведацца працягласць штогадовага водпуску: ён складае ад 30 да 45 дзён (у залежнасці ад выслугі), прадугледжана і выкарыстанне дадатковых (сацыяльных) водпускаў, плюс дапамога на аздараўленне. Жадаючыя ў час службы змогуць атрымаць яшчэ і вышэйшую юрыдычную адукацыю ў навучальных установах МУС (даецца сацыяльны водпуск з аплатай для здачы экзаменаў). Ёсць выгоды і для членаў сем’яў супрацоўнікаў: іх дзецям гарантуецца прадастаўленне месцаў ва ўстановах адукацыі.

Па больш падрабязную інфармацыю аб паступленні на службу можна звяртацца па тэлефонах: 3-01-33, 3-01-36, а таксама прыходзіць у аддзел па адрасе: г. Дзятлава, вул. Фогеля, 15.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации