
У сувязі з ростам вытворчага траўматызму і на падставе Плана мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне стану ўмоў і аховы працы, захаванне працоўнай і вытворчай дысцыпліны ў арганізацыях Дзятлаўскага раёна з 28 верасня па 6 лістапада праводзіцца дэкада бяспекі працы пры выкананні работ на вышыні; з 11 па 20 лістапада – дэкада бяспекі ў галіне жывёлагадоўлі пры абслугоўванні буйной рагатай жывёлы.
Мабільная група Дзятлаўскага райвыканкама ў названы перыяд будзе наведваць арганізацыі раёна з мэтай праверкі выканання патрабаванняў па ахове працы.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga