Дэлегацыя Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) на чале з армянскім парламентарыем Арпінэ Аванісян будзе знаходзіцца ў Беларусі з візітам з 8 па 9 верасня для ацэнкі выбарнай кампаніі і палітычнага клімату ў краіне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Еўропы.

Усяго ў дэлегацыю ўвойдзе шэсць чалавек. Што датычыцца Арпінэ Аванісян, то у Нацыянальным сходзе Арменіі яна прадстаўляе Рэспубліканскую партыю, лідарам якой з 2007 года з’яўляецца Серж Саргсян.

Раней кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына паведамляла, што 9 верасня ў яе павінна адбыцца сустрэча з дакладчыкам па Беларусі камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні.

Акрамя таго, у пачатку ліпеня ПАСЕ назначыла наглядальнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Тады было папярэдне вырашана, што ў склад місіі ўвойдуць 27 палітыкаў з пяці партый, у тым ліку іх намеснікі. У якасці дакладчыка ў каманду наглядальнікаў увайшоў цяперашні дакладчык па Беларусі камітэта Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па палітычных пытаннях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні. Наглядальнікі прадстаўляюць розныя краіны: Швецыю, Швейцарыю, Румынію, Італію, Аўстрыю, Іспанію, Турцыю, Арменію, Францыю, Германію, Вялікабрытанію і іншыя дзяржавы.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации