20 студзеня 2017 года быў прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №21, якім зроблена карэкціроўка Указа Прэзідэнта Рэспублікі Бедарусь ад 26 красавіка 2010 года №200 “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”.

Так, унесена дапаўненне ў пералік адміністрацыйных працэдураў, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян. Згодна з новым дапаўненнем, для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры па падаўжэнні тэрміну дзеяння дазволу на захоўванне і нашэнне зброі грамадзянам Рэспублікі Беларусь, іншаземным грамадзянам і асобам без грамадянства, якія пастаянна жывуць у Рэспубліцы Беларусь, неабходна прадастаўляць медыцынскую даведку аб стане здароўя.

Гэта норма ўступае ў сілу з 26 красавіка 2017 года і ўведзена з мэтай своечасовага выяўлення і прыняцця мераў па ануляванні дазволаў і канфіскацыі зброі ва ўладальнікаў пры з’яўленні ў іх захворванняў і фізічных недахопаў, наяўнасць якіх з’яўляецца супрацьпаказаннем да ўладання зброяй.

В. ГРЫЦУК,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации