Зіма не за гарамі. Таму застаецца ўсё менш часу на падрыхтоўку да халоднага сезона. 

Адна з актуальных сёння задач – забяспечыць людзей, якія працуюць у жывёлагадоўчых комплексах і рамонтных майстэрнях сельгаспрадпрыемстваў Дзятлаўшчыны, “цёплымі” ўмовамі працы. Дадзенае пытанне стаіць на кантролі старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака. Трэцяга лістапада ён з маніторынгам наведаў сельскагаспадарчыя аб’екты ў КСУП “Жукоўшчына” і “Дварэц-Агра”.

Прафсаюзны лідар праверыў наяўнасць і спраўнасць спецыяльных ацяпляльных прыбораў і печаў, ці ўцеплены дзвярныя і аконныя праёмы, паглядзеў стан санітарных і бытавых памяшканняў, звярнуў увагу на тое, каб у пакоях адпачынку было цёпла і ўтульна. Яго цікавіла, як выконваюцца прадпісанні і рэкамендацыі па ўхіленні раней выяўленых недахопаў, таксама “браў на аловак” усе пажаданні і просьбы. Так, на малочнатаварнай ферме ў аграгарадку Раготна працоўны калектыў папрасіў адрамантаваць дзверы ў кароўніку, у Погірах – набыць для прафесійных патрэб пральную машыну і зрабіць санітарны пакой у свабодным памяшканні. На ферме ў вёсцы Зачэпічы ўзніклі некаторыя пытанні па выдачы спецвопраткі і абутку, налічэнняў заработнай платы. Прыемна, што ў пакоях для адпачынку на малочнатаварных фермах у Погірах і Зачэпічах добры парадак, тут цёпла і ўтульна. На жаль, у жывёлагадоўчым комплексе ў вёсцы Нагародавічы яшчэ не завершаны касметычны рамонт бытавых памяшканняў. Абазначаныя праблемы патрабуюць дадатковага вывучэння і дэталёвага аналізу. Аформлены адпаведныя пісьмовыя рэкамендацыі, якія ў далейшым будуць накіраваны для азнаямлення і выканання кіраўніку прадпрыемства.

На рамонтных майстэрнях КСУП “Дварэц-Агра” ў адным бытавым пакоі так і не пастаўлены абагравальнік, раней прадпісаны з-за таго, што там адсутнічае ацяпленне, у другім – па-ранейшаму працякае дах. Разам з тым, з галоўным інжынерам гаспадаркі абмяркоўвалася пытанне аб усталяванні на вуліцы цеплагенератара, які будзе раўнамерна размяркоўваць цяпло па ўсіх майстэрнях. Дадзены рэкамендацыі і па малочнатаварнай ферме Палонка, дзе ў бытавым памяшканні неабходна замяніць кабель для ўсталявання больш магутнага абагравальніка. Акрамя гэтага, з прычыны неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча Уладзімір Казак праверыў, як на жывёлагадоўчых аб’ектах і майстэрнях рэалізуюцца прафілактычныя меры па папярэджанні і недапушчэнні распаўсюджання каранавіруснай інфекцыі.

Эфектыўнасць рэйдавых мерапрыемстваў бясспрэчная. На працягу ўсёй зімы таксама будзе праводзіцца маніторынг, але ўжо ў рамках рэспубліканскай акцыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу “Наш жывёлавод”, якая стартуе ў снежні. Сярод яе галоўных задач – праверка ўмоваў працы жывёлаводаў, наяўнасці спецыяльнага адзення, абутку, заахвочванне лепшых работнікаў, вывучэнне пытанняў заработнай платы.

У цэлым маніторынг аб’ектаў жывёлагадоўчага комплексу і майстэрняў прайшоў здавальняюча. Вядома, ёсць і недахопы. Аднак усе іх можна паправіць. Было б жаданне, а магчымасць трэба знайсці.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Холода не прощают беспечности

С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…

8 часов ago

Ведае ўчастковы. Дайце, калі ласка, чэк

Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…

8 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таісія Сакалоўская: “Не магу сядзець без справы”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…

8 часов ago

“Храму ведаў” гарпасёлка Наваельня 60 гадоў

Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…

21 час ago

В Дятловском районе завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…

22 часа ago

Тры дзесяцігоддзі, прысвечаныя людзям

У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…

22 часа ago