У гэтым годзе Божая міласць зноў даруе нам са славай і радасцю святкаваць вялікую падзею – Уваскрэсенне Хрыстова!

Рады зноў звярнуцца да вас з пераможным прывітаннем: Хрыстос Уваскрос! Прайшло шмат стагоддзяў з моманту Уваскрэсення Хрыстова, але гэты дзень заўсёды застаецца святам святаў, таму што гэта ўрачыстасць Святла і Любові. Гасподзь Ісус Хрыстос – наш Заступнік і Выратавальнік. Ён быў укрыжаваны з-за спагады да людзей. Ён памёр ад любові да чалавека, але ўваскрос, каб выратаваць людзей ад тлення і смерці. Бог стварыў чалавека для жыцця, зрабіўшы яго вобразам уласнай вечнасці, але зайздрасцю д’ябла ўвайшла ў свет смерць. Такім чынам, перамога над смерцю – самая вялікая перамога і самы слаўны цуд. Сёння гэта свята радасці, таму што праз крыж прыходзіць радасць для свету. Сёння гэта свята перамогі: Хрыстос Бог прывёў нас ад смерці да жыцця і ад зямлі да неба. Прыйшла пара вучыцца годна адзначаць гэту сусветную падзею і рыхтавацца да яе праз споведзь, пакаянне і прычасце, ачышчаючы свае душы і сэрцы. Сцяжаць любоў да царквы, захоўваючы праваслаўную веру. Выхоўваць сваіх дзяцей у Законе Божым, каб яны сталі годнымі патрыётамі і сумленнымі грамадзянамі сваёй Радзімы. У гэты Святы дзень ад усёй душы вітаю і віншую ўсіх вас, дарагія браты і сёстры, і малю Госпада, які ўваскрос з мёртвых, аб дараванні нам сіл для духоўнага і маральнага ачышчэння, душэўнага і фізічнага здароўя. Сапраўды Уваскрос Хрыстос!

Іерэй Іаан КІСЕЛЬ,
благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі Навагрудскай епархіі

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации