У сярэдзіне ХІІІ стагоддзя тэрыторыя раёна ўваходзіла ў склад Навагрудскай зямлі, якая пазней называлася Чорнай Руссю.
Тэрыторыя раёна ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага з ХІІІ стагоддзя. Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай – 1795 год, яна ўвайшла ў склад Расійскай імперыі Слонімскага павета Слонімскай губерні. З 1801 года – у склад Гродзенскай губерні.
1708 год – у час Паўночнай вайны са Швецыяй у Дзятлаве стаялі на зімовых кватэрах галоўныя сілы рускай арміі на чале з А. Меньшыкавым.
1709 год – у студзені прыязджаў і прабыў тыдзень цар Пётр І.
1812 год – летам праз Дзятлава адступала на ўсход рускае войска 2-й арміі Баграціёна.
1915-1918 гады – тэрыторыю раёна акупіравалі войскі кайзераўскай арміі.
1919-1920 гады – яна былаакупіравана войскамі Польшчы.
1921-1939 гады – тэрыторыя раёна ўваходзіць у склад Польшчы.
17-18 верасня 1939 года – часці Чырвонай арміі вызвалілі тэрыторыю раёна ад польскай акупацыі.
З 1939 года ўваходзіць у склад БССР.
1941-1944 гады – тэрыторыя раёна акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
9 ліпеня 1944 года – яна вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Раён арганізаваны:
15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці, 25 снежня 1962 года раён расфарміраваны і ўвайшоў у склад Слонімскага раёна. 6 студзеня 1965 года адноўлены ў складзе Гродзенскай вобласці.
У 1990 годзе пасёлку Дзятлава прысвоены статус горада.
Жыхары Дзятлаўскага раёна помняць і ганарацца сваімі знакамітымі землякамі. У ХVІІІ стагоддзі тут жыў і працаваў беларуска-польскі пісьменнік і драматург Ульрых Радзівіл, у вёсцы Страла ў ХІХ стагоддзі тварыў паэт Юльян Корсак. Памятаем знакамітага вучонагаХVІІІ стагоддзя ураджэнца Дзятлаўшчыны – архітэктара, мастака, філосафа Томаша Жаброўскага, прафесара Віленскага ўніверсітэта. У Жыбартоўшчыне доўгі час жыў і працаваў знакаміты вучоны, этнограф, геолаг, нацыянальны герой Чылі Ігнацій Дамейка. Мастак Вікенцій Дмахоўскі – выхадзец з вёскі Нагародавічы – жыў і тварыў ў ХІХ стагоддзі. Ігнат Дварчанін з вёскі Погіры актыўна ўдзельнічаў у нацыянальна-вызваленчым руху ў гады белапольскай акупацыі, праявіў сябе таленавітым вучоным, філолагам, філосафам.
Таццяна ГРЫЦУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup