Да юбілейнай даты ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна аформлены тэматычны стэнд.
Яго ўпрыгожыла чырвоная зорка, на фоне якой прымацаваны фотаздымкі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта родныя наведвальнікаў і спецыялістаў аддзялення, памяць пра якіх беражліва захоўваецца ў сем’ях і перадаецца з пакалення ў пакаленне. Побач у рамцы на сцяне шчымлівы верш К. Сіманава “Чакай мяне”. На стале – кнігі ваеннай тэматыкі і кветкі, якія ў знак удзячнасці ваеннаму пакаленню сваімі рукамі зрабілі людзі з абмежаванымі магчымасцямі.
У аддзяленні дзённага знаходжання для пажылых людзей таксама актыўна рыхтуюцца да юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мудрыя людзі працуюць над афармленнем тэматычнага стэнду і тлумачаць, што з кожным днём ён будзе папаўняцца новымі экспанатамі. Ужо цяпер тут можна пабачыць некалькі рукатворных віншавальных паштовак, не падобных адна на адну. Адразу відаць, што ў свае работы майстрыхі ўклалі часцінку душы. Не дзіўна, бо кожная з іх стане падарункам для ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Таксама стэнд упрыгожаць намаляваныя тэматычныя плакаты і кветкі з паперы. Чаму кветкі? Таму што менавіта яны ў ліпені ярка красуюць пад мірным небам Беларусі і менавіта іх дораць франтавікам, зякуючы за вызваленне нашай краіны.
Ірына СТЫРНІК
Первый миллион тонн сахарной свеклы накопали хозяйства Беларуси, сообщает БЕЛТА со ссылкой на Министерство сельского…
12 сентября в 13-50 на линию «101» поступило сообщение о том, что в городе Дятлово…
У чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу: “Хацелася б атрымаць адказ на такое пытанне.…
У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…
Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…
Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…