Да 75-годдзя вызвалення Беларусі

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Наш раён актыўна рыхтуецца да юбілейнай даты.

Так, Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей усталяваў стэнд, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі, які нагадвае наведвальнікам установы і прахожым пра набліжэнне свята.

У будынку музея аформлены і дзейнічаюць дзве тэматычныя фотазоны, дзе можна зрабіць фотаздымкі на памяць. Для юных жыхароў Дзятлаўшчыны і адпачывальнікаў школьных летнікаў спецыялісты музея падрыхтавалі цікавы квэст – “Дзеці Перамогі”, таксама прысвечаны юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзякуючы яму, дзеці могуць пабыць у ролі разведчыкаў, артылерыстаў, тэлефаністаў, мядсясцёр, кавалерыстаў, лётчыкаў, а на станцыі “Эрудыт” яны разгадваюць загадкі і адказваюць на пытанні аб вайне. Напрыканцы квэсту яго ўдзельнікам уручаюць імправізаваныя франтавыя пісьмы, просяць вызначыць, у якіх войсках маглі служыць аўтары.

Таксама ў музеі прадаўжае дзейнічаць выстава “Парад ваеннай тэхнікі”, а для аматараў гісторыі ўстанова прапаноўвае тэматычныя экскурсіі “Пачатак вайны на Дзятлаўшчыне”, “Партызанскі і падпольны рух на Дзятлаўшчыне”, “Вызваленне”.

Ірына СТЫРНІК



Теги: