Мерапрыемства пад такой назвай, прымеркаванае да 100-годдзя заснавання Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, прайшло ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна з ініцыятывы наведвальнікаў клуба “Нам гады не бяда” і яго кіраўніка Галіны Касцюк пры падтрымцы артыстаў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва і Дварэцкага дома культуры.

На сустрэчу таксама завіталі прадстаўнікі маладога пакалення – навучэнцы гімназіі №1 горада Дзятлава і спецыяліст раённага камітэта ГА “БРСМ” Анастасія Цярэшка. Галіна Касцюк правяла для гімназістаў невялікую экскурсію і пазнаёміла іх з экспанатамі тэматычнай выставы. Навучэнцаў зацікавілі не толькі кнігі савецка-беларускага перыяду, але і тагачасныя грашовыя знакі, узнагароды, дакументы і рэтра-ёлка, упрыгожаная чырвонай зоркай і старымі цацкамі з хатніх калекцый нашых землякоў.

100-годдзе БССР – гэта наша з вамі гісторыя, – звярнулася да прысутных Галіна Касцюк, – спадзяюся, сёння будзе шмат успамінаў і аповедаў, бо тут прысутнічае моладзь, якой цікава паслухаць прадстаўнікоў старэйшага пакалення. З намі і навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык, якая падрыхтавала змястоўнае выступленне. Спадзяюся, сённяшняе мерапрыемства пройдзе ў цёплай сяброўскай атмасферы, будзе цікавым і карысным для ўсіх прысутных.

Здзейсніць падарожжа ў далёкае мінулае гасцям свята прапанавалі навучэнцы гімназіі №1 горада Дзятлава. Яны ўзгадалі пра часы Вялікага Княства Літоўскага і больш позні перыяд і запрасілі заходзіць на інтэрнэт-рэсурс “Вуліцамі старога горада”.

 

З круглай датай ў гісторыі прысутных павіншавалі Анастасія Цярэшка і Ганна Харлінская. Алена Абрамчык узгадала біяграфіі навукоўцаў, грамадскіх і палітычных дзеячаў БССР, якія праслаўлялі дзятлаўскую зямлю, і запрасіла наведаць выставу “Наш гонар”, якая цяпер дзейнічае ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Краязнаўца Міхаіл Лук’янчык захапіў з сабой камсамольскі і партыйны білеты, граматы і калекцыю манет. Ён узгадаў асноўныя факты з гісторыі стварэння БССР і правёў цікавую гістарычную віктарыну.

Вядучая свята Ірына Цяцерына прапанавала ўзгадаць савецкія хіты і праспяваць іх куплеты разам, між іншымі песнямі выканалі і радкі гімна БССР. Таксама ўспаміналі многія факты, звязаныя з жыццём і побытам людзей савецкага перыяду. Добра знаёмыя песні і выдатны настрой прысутным дарылі Ірына Бакшук, Васіль Шпігановіч, Наталля Бузук.

Развітваючыся, удзельнікі свята адзначалі, што ім усім вельмі спадабалася і ўзгадваць былое, і даведацца штосьці новае з выступленняў спецыялістаў і гасцей, а таксама дзяліцца ўласнымі ўспамінамі. Сустрэча прайшла на пазітыве.

Ірына КАЎКЕЛЬ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации