У прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава наведаліся члены Дзятлаўскага раённага савета ветэранаў, каб павіншаваць дзяцей з надыходзячымі зімовымі святамі.

Гасцей у дзяржаўнай установе ветліва сустракаў дзевяцігадовы Дзяніс, які ўжо чакае Новага года і рыхтуецца адзначыць яго незвычайна.

Ядзвіга Гушча, Валянціна Літвіна і Святлана Пігульская звярнуліся да хлопчыка, як да свайго ўнука: пацікавіліся, ці не холадна яму, даведаліся пра школьныя поспехі, пахвалілі за добрыя паводзіны і пачаставалі прысмакамі.

Але больш за ўсё Дзянісу спадабаліся цацкі, менавіта новы канструктар:

– Паглядзі, які ён складаны, яго хутка не збярэш, – дзівіліся актывісты Савета ветэранаў.

– Тут жа ўсё лёгка! – упэўнена адказаў Дзяніс з жаданнем хутчэй прыступіць да задачы.

Таксама падарункі перадалі і для пяцігадовага Максіма, які цяпер знаходзіцца ў бальніцы. Вернецца – а яго чакае шмат прыемных навагодніх сюрпрызаў.

Дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Ала Жэгалік падзякавала гасцям за шчодрыя падарункі, увагу да дзяцей і значную падтрымку, бо дзеці разумеюць больш, чым нам здаецца.

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации