Пра тое, каб у дамах было цёпла і ў наяўнасці гарачая вада, клапоцяцца працаўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Напярэдадні прафесійнага свята карэспандэнты пабылі ў некаторых кацельнях раёна, пацікавіліся іх працай, пазнаёміліся з людзьмі.

Кіра Жукава: работа мне падабаецца

Пасля заканчэння Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Кіра Жукава па размеркаванні трапіла ў Дзятлаўскі раён. Накіравалі яе ўзначальваць кацельню гарпасёлка Наваельня. Адпрацаваўшы належны тэрмін, дзяўчына падпісала кантракт яшчэ на тры гады.

Кіра расказала, што праца яе задавальняе, малады калектыў – таксама. У яе падпарадкаванні дзесяць чалавек. Паколькі яна чалавек камунікабельны і лёгкі на пад’ём, то хутка знайшла падыход і агульную мову з калегамі. Ахвотна прымае ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія ладзяцца на прадпрыемстве.

Кіра родам з пасёлка Краснаполле, што на Магілёўшчыне. А наша Наваельня і Дзятлаўшчына ўвогуле ёй падабаюцца сваёй непаўторнай прыродай. Дзяўчына вырашыла тут застацца яшчэ і таму, што справы ў маладога спецыяліста ладзяцца, ёсць падтрымка, яе цэняць і паважаюць. Нездарма імя маладога кіраўніка сёлета занесена на Дошку гонару Дзятлаўскага РУП ЖКГ.

Аляксандр Гульнік: працаўнікам – здароўя і дабрабыту!

Аляксандр Аляксандравіч Гульнік працуе  майстрам ацяпляльнай кацельні і цеплавых сетак горада Дзятлава.

2019 год для калектыву кацельні быў  напружаны. Тут праводзілася рэканструкцыя: старыя катлы былі дэманціраваны і ўсталяваны новыя на мясцовых відах паліва – шчэпках.

Калектыў кацельні, як зазначыў майстар, надзейны, у многіх працаўнікоў – вялікі стаж работы.

Да прыкладу, аператарам кацельні каля 20 гадоў працуе Ігар Марук. Яго працоўнае месца выглядае па-сучаснаму: вялікі экран, на якім бачна, як функцыянуе сістэма.

Увогуле, у падпарадкаванні Аляксандра Гульніка – 20 чалавек. Сярод лепшых працаўнікоў ён назваў слесара-газаўшчыка Канстанціна Сідорчыка, слесара-рамонтніка Міхаіла Шундрыка, аператара Вячаслава Ёдчыка.

З нагоды прафесійнага свята Аляксандр Аляксандравіч жадае працаўнікам моцнага здароўя, дабрабыту, спаўнення планаў і задумак.

Жанна Марачынская: люблю парадак і яго патрабую

Пра сябе Жанна Віктараўна Марачынская сказала, што яна – часлівая жанчына. Шчаслівая таму, што ёсць любімыя дзеці і любімая праца. А працуе жанчына начальнікам жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага ўчастка аграгарадка Гезгалы.

Неўзабаве будзе чвэрць веку, як занята Жанна Віктараўна ў жыллёва-камунальнай службе. У Гезгалы трапіла ў далёкім 1988-ым з мужам-вайскоўцам. Першым часам, прызнаецца, не магла прызвычаіцца і скардзілася матулі: тут усё іншае – і дрэвы, і абстаноўка, і нават маўленне не такое, не змагу я тут жыць! А цяпер не ўяўляе сябе без аграгарадка, дзе прайшлі лепшыя гады жыцця.

Так, участак працы няпросты: пад апекай яе і калектыву, які ўзначальвае, 778 кватэраў, вялікая прыдамавая тэрыторыя.

У Гезгалах ужо шмат чаго зроблена па добраўпарадкаванні, але і клопатаў нямала. Закончаны капітальны рамонт дома № 3, неўзабаве будзе прынята праца будаўнікоў. Пакладзена тратуарная плітка каля дома № 7. Усталяваны лавачкі, сметніцы, так званыя “малыя архітэктурныя формы”— перакладзіны, арэлі, турнік.

Сёлета трэба пакласці плітку каля дзявятага дома, упарадкаваць кантэйнерную пляцоўку за сёмым домам, адрамантаваць фасад адміністрацыйнага будынка.

– Хочам пасадзіць больш кветак, каб было ў нас утульна і прыгожа. Калі прыязджаюць ветэраны-ракетчыкі, прыемна чуць ад іх словы ўхвалення, што былы ваенны гарадок не запушчаны, не развалены.

Я сама люблю парадак, патрабую яго ад падначаленых і жыхароў аграгарадка. Прывучана да ўладкаванасці з самага маленства, бо вырасла ў сям’ і начальніка жыллёвай гаспадаркі горада Брэста.

Жанна Віктараўна прадоўжыла працоўную дынастыю. Як і бацька, стала працаваць у жыллёва-камунальнай гаспадарцы. А вось дзеці выбралі іншыя прафесіі – юрыста і фітнес-трэнера.

Сёння ў  падпарадкаванні Жанны Віктараўны знаходзяцца 19 чалавек. Як зазначае кіраўнік, калектыў зладжаны. Паспяхова ўдзельнічаюць працаўнікі ў спартыўных і турысцкіх спаборніцтвах. Сярод  заўзятых аматараў спорту Віталь Сямашка, Сяргей Каско, Аляксандр Шумскі, Юрый Курачка.

Асаблівы гонар Жанны Віктараўны – кацельня, дзе пасля рэканструкцыі створаны належныя ўмовы для працаўнікоў. Ёсць  пакой, дзе  можна паесці, распранальня, санвузел. Шмат кветак для ўтульнасці ўнутры будынка. А калі надыдзе цяпло, кветкі з’явяцца і каля кацельні.

На пытанне пра жаданні начальнік участка адказала проста: хачу, каб у пасёлку было прыгожа, чыста, утульна!

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации