Як людзям працаваць, калі на вуліцы “мінус” 4, а ў будынку “плюс” 6?
Усё таму, што інспектараў не чакалі, абагрэць памяшканне не паспелі… З маніторынгам бытавых умоваў і тэмпературнага рэжыму ў рамонтных майстэрнях сельгаспрадпрыемствы раёна наведалі старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сцяпан Вольскі і карэспандэнт газеты “Перамога”. Найперш цікавілі “штрафнікі”.
– Некаторыя сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна перайшлі на рэжым работы без абедзеннага перапынку, – расказаў Уладзімір Казак. – Таму на кожным рабочым месцы ў людзей павінна быць магчымасць зрабіць паўзу, папіць чаю або разагрэць ежу, калі неабходна, прыняць душ на рабоце. Для гэтага на аб’ектах рамонту створаны і павінны выконвацца графікі рэгламентаваных перапынкаў: 10-15 хвілін кожную гадзіну. Гэта правіла адносіцца да тых працоўных месцаў, дзе тэмпература паветра складае менш за патрабаванне аховы працы, гэта 12-18 градусаў цяпла.
Маніторынгі пачаліся з надыходам халоднага надвор’я ў сярэдзіне лістапада і праходзяць некалькі разоў на тыдзень у розных сельгаспрадпрыемствах раёна. Камісія правярае тэмпературу паветра ў зоне рамонту і падсобных памяшканнях, уладкаванне бытавых пакояў, наяўнасць медыцынскіх аптэчак, а таксама бытавой тэхнікі, посуду для наладжвання гарачага харчавання.
З пачатку маніторынгу камісія наведала ўсе сельскагаспадарчыя аб’екты, некаторыя не адзін раз. У большасці рамонтных майстэрняў раёна падтрымліваецца спрыяльны тэмпературны рэжым, ёсць гарачая вада.
Інспектары адзначылі, што амаль ва ўсіх гаспадарках раёна створаны добрыя ўмовы працы. Наведалі і КСУП “Жукоўшчына”, дзе няма да чаго “прыдрацца” па ўсіх пазіцыях. Аднак застаюцца і тыя, хто шкадуе цяпла для работнікаў, “бо праверка не прыехала”.
– Пытанні ўзніклі ў дачыненні да рамонтных майстэрняў “Вензавец” ТАА “РоданАграПол” і ААТ “Дварэц-Агра”, – расказвае Уладзімір Фёдаравіч. – Што тычыцца першых, цяпло ёсць у санітарна-бытавых памяшканнях і дыспетчарскай, але ў рамонтнай зоне тэмпература не адпавядае норме. Прычына таму – выхад са строю электрарухавіка катла ацяплення. Як мы ўбачылі, новы рухавік манціруецца, нас запэўнілі, што сёння-заўтра ацяпленне будзе адноўлена.
Істотна горш сітуацыя складваецца ў Дварцы, дзе камісія ўжо трэці раз наведвае рамонтны ўчастак. Ёсць зрухі да лепшага: у лакальным рэжыме ацяпляюцца дыспетчарская, клас аховы працы, такарная і слясарная майстэрні. Тэмпература ў зоне рамонту не мінусавая, як на вуліцы, бо кацёл усё ж запалілі, хоць, відаць нядаўна, бо яшчэ не паспеў прагрэцца належным чынам, але далёкая да неабходнай.
Прычына ў жорсткай эканоміі або нечым іншым? Які б ні быў матыў, работнікі мерзнуць не павінны. Тым не менш, у гаспадарцы паабяцалі знайсці рэсурс і выправіць сітуацыю. А інспектары ў сваю чаргу далі абяцанне бываць тут часцей. “Перамога” таксама будзе.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…