З ініцыятывы Дзятлаўскага раённага савета грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” прайшла акцыя “Кветкі душэўнай цеплыні”. Яе правяла пярвічная жаночая арганізацыя, якая створана і дзейнічае пры Казлоўшчынскім сельвыканкаме. Акцыя прайшла напярэдадні свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Жанчыны пасадзілі на тэрыторыі Казлоўшчынскай бальніцы кветкі – хосты. Іх вырасціла і прапанавала для высадкі Людміла Іванаўна Мацюкевіч. У Казлоўшчыне яе добра ведаюць, як заўзятага кветкавода і ландшафнага дызайнера. Не так даўно па выніках абласнога жаночага конкурсу “Гаспадыня сядзібы – гаспадыня краіны” Людміла Іванаўна стала лаўрэатам.
У акцыі “Кветкі душэўнай цеплыні” актыўны ўдзел прынялі О. В. Яфімік, Л. В. Гільвін, Л. І. Хілімончык. Жанчыны-актывісткі пярвічнай арганізацыі папрацавалі з жаданнем, каб кветкі найперш сагравалі душы адзінокіх людзей, якія знаходзяцца ў сацыяльным аддзяленні Казлоўшчынскай бальніцы, радавалі ўсіх, хто наведвае медыцынскую ўстанову.
Т.БУЯК,
старшыня пярвічнай арганізацыі ГА “БСЖ” пры Казлоўшчынскім сельвыканкаме
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…