Categories: Падзеі

Цёплае надвор’е прыйдзе ў Беларусь у канцы красавіка

Цёплае надвор’е прыйдзе ў Беларусь у канцы красавіка, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

«Халодным будзе ўвесь гэты тыдзень. Сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 3-7 градусаў ніжэйшая за норму. Большую частку тыдня ўмовы надвор’я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе, а вятры паўночнай чвэрці прадоўжаць утрымліваць паніжаную камфортнасць. Ападкі малаверагодны. Паводле папярэдняга прагнозу, больш цёплае надвор’е прагназуецца ў апошняй пяцідзёнцы красавіка», — адзначыў Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 18 красавіка, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу складзе ад мінус 1 да мінус 7 градусаў, па паўночным усходзе — да 10 марозу. Днём паветра прагрэецца да 3-8 градусаў, у паўднёвых раёнах — да 10 градусаў.

У сераду таксама будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература ўначы складзе 0 — мінус 7 градусаў, па паўночным усходзе — да 9 градусаў марозу. Удзень паветра прагрэецца да 3-8 градусаў.

Без ападкаў будзе ў чацвер, 20 красавіка. Тэмпература ноччу складзе 2-9 градусаў марозу, па поўначы ў асобных раёнах тэмпература апусціцца да мінус 11 градусаў. Днём будзе 3-8 градусаў цяпла, па захадзе — да 10 градусаў.

У пятніцу, 21 красавіка, уначы будзе без ападкаў. Раніцай да паўночна-заходніх раёнаў краіны падыдзе атмасферны фронт, які прынясе кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. Ноччу і раніцай магчымы слабы туман. Тэмпература ўначы складзе мінус 1-8 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях — да 10 градусаў марозу. Удзень паветра прагрэецца да 4-10 градусаў, па поўдні — да 12 градусаў.

«У выхадныя надвор’е будуць фарміраваць атмасферныя франты ад цыклону над Скандынавіяй. Чакаецца пахмурнае з ападкамі надвор’е. Начныя тэмпературы крыху павысяцца, а дзённыя застануцца ў тых жа межах», — расказаў Дзмітрый Рабаў.

Так, у суботу на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Уначы і раніцай прагразуецца слабы туман. Тэмпература ноччу складзе 0 — плюс 6 градусаў, днём — ад 4 да 11 градусаў.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, уначы з мокрым снегам). Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. Удзень будзе 4-11 градусаў цяпла.

Паводле папярэдняга прагнозу, больш цёплае надвор’е прагназуецца ў апошняй пяцідзёнцы красавіка.

БелТА

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

2 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

2 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

16 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

17 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

19 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

19 часов ago