Ці ведаеце вы што “Паланэз Агінскага” здымаўся ў Дзятлаве

“Паланэз Агінскага” – фільм рэжысёра Льва Голуба, зняты на кінастудыі Беларусьфільм у 1971 годзе.

Гэта гісторыя пра маленькага скрыпача, які стаў сіратой у першы дзень вайны. Бадзяючыся па вёсках Заходняй Беларусі ў пошуках ежы, ён трапляе ў партызанскі атрад. Адцягваючы ўвагу фашыстаў ігрой на скрыпцы, юны Васіль забяспечвае прыкрыццё сапёрнай групе, якая мініруе чыгуначны мост.

На наступную аперацыю па падрыве ваеннага эшалона адпраўляецца ўжо сам Вася разам з адным з партызанаў атрада. Пасля ўдалага знішчэння складоў сябра арыштоўвае патруль, а Васіль здолеў схавацца ў каталіцкім касцёле. Гэтым касцёлам і быў наш дзятлаўскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Здымкі праходзілі амаль тыдзень. Местачкоўцы з цікавасцю назіралі за тым, што адбываецца на плошчы, размаўлялі з акцёрамі, частавалі дзятлаўскімі ласункамі.

Яшчэ адным героем фільма стаў арган, што стаіць на хорах і сёння, праўда, у нерабочым стане, чакае  свайго часу, каб загучаць ва ўсе трубы на ўрачыстых богаслужэннях.

У касцёле Васіль пазнаёміўся з польскім арганістам Франакам, які і расказаў яму пра арган і выратаваў хлопчыка.

Праз некалькі гадоў пасля заканчэння вайны, на фестывалі маладых выканаўцаў у Польшчы, Васіль сустракае дзядзьку Франака.

Каманда, якая здымала фільм, складалася з вядомых людзей таго часу: аўтар сцэнарыя Кастусь Губарэвіч, рэжысёр-пастаноўшчык Леў Голуб, аператар-пастаноўшчык Рыгор Масальскі, кампазітар Генрых Вагнер, мастак-пастаноўшчык Вячаслаў Кубараў.

Фільм атрымаў шырокую вядомасць. Яму было прысуджана шмат прызоў: галоўны прыз ЦК ВЛКСМ “Чырвоны гваздзік” за стварэнне фільма, які садзейнічае вырашэнню праблемы героіка-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі на Усесаюзным кінафестывалі дзіцячых фільмаў (Масква, 1971), прыз III Міжнароднага кінафестывалю фільмаў для дзяцей у межах VII Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю (1971), прыз Міністэрства асветы СССР “За найлепшы фільм для дзяцей”, прыз-сюрпрыз (жоўты мяч з аўтографамі Льва Яшына і іншых вядомых футбалістаў) ад дзіцячага журы “За найлепшае выкананне дзіцячай ролі” – Ілью Цукеру.

Аўтар сцэнарыя Кастусь Губарэвіч атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР 1972 года ў галіне кінематаграфіі. Рэжысёр Л. Голуб – за фільмы “Дзяўчынка шукае тату”, “Анюціна дарога”, “Паланэз Агінскага” таксама атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР 1972 года. І яшчэ адным лаўрэатам гэтай прэміі стаў аператар Г. Масальскі. Фільм сабраў цэлы россып узнагарод.

 Алена АБРАМЧЫК,
старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

3 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

5 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

6 часов ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

6 часов ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

6 часов ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

7 часов ago