На працягу двух апошніх дзесяцігоддзяў у нас распаўсюдзіліся розныя харчовыя прыхільнасці, сярод якіх пераважае вегетарыянства.

Радыкальныя формы вегетарыянства заклікаюць, напрыклад, да сыраядзення (толькі раслінная і неапрацаваная ежа) ці “фруктарыянства” (толькі сырыя фрукты).

– Несумненна, пэўныя плюсы ў вегетарыянства ёсць, і заключаюцца яны ў тым, што ў расліннай ежы змяшчаецца шмат вітамінаў, мінералаў, фітанцыдаў, клятчаткі. Лёгкасць пераварвання большасці прадуктаў станоўча ўплывае на нашу стрававальную сістэму, – расказвае доктар-тэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ Наталля Жых. – Разам з тым у вегетарыянстве існуюць і негатыўныя моманты.

Найперш, гэта незбалансаванасць харчавання. У рацыёне пераважаюць вугляводы, зусім мала бялку і тлушчоў, якія неабходны арганізму. Раслінны бялок засвойваецца горш, чым жывёльны, і не змяшчае ўсіх патрэбных нам амінакіслот, якія ў норме мы атрымліваем з мяса. Вегетарыянства тоіць небяспеку развіцця жалезадэфіцытнай анеміі, бо жалеза, якое змяшчаецца ў расліннай ежы, не так добра засвойваецца. Адсутнасць вітамінаў В12 і В2 можа прывесці да развіцця захворванняў нервовай сістэмы, дэпрэсіі і трывогі. У выніку недахопу вітаміну D у дзяцей развіваецца рахіт, а ў дарослых – астэапароз, разбураецца косная тканка зубоў. Назіраецца дэфіцыт такіх мікраэлементаў, як кальцый, ёд, цынк.

Юлія БАКУНОВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации