Харчуйцеся з карысцю для арганізма

Падзеі

Калі раптам на нейкі час вы пусцілі сваё харчаванне на самацёк, то спрабуйце вярнуць яго на здаровы лад. Ешце кашы, але не белыя, а грэцкую, аўсяную, ячную, яшчэ рыбу, агародніну, садавіну, зяленіва — любыя, якія можаце сабе дазволіць. Вітаміны і мікраэлементы неабходны нам штодня, наесці іх у запас немагчыма, так што вырашайце гэту задачу з адпаведнай перыядычнасцю, хоць бы і з дапамогай полівітамінаў, якіх багата ў аптэцы. Што да харчавання, то не забывайце пры гэтым усё, што магчыма, ужываць з лупінай. Прыгатаваныя з агародніны салаты, вінегрэт ужывайце адразу, а не захоўвайце суткамі ў халадзільніку. Не наразайце агародніну надта дробна. З гэтай прычыны ўжываць адвараную бульбу значна карысней, чым бульбяны суп. Гатуйце агародніну на пары або запякайце. Не замочвайце агародніну (калі гэта не зяленіва) перад прыгатаваннем у вадзе, каб не страціць вітаміны. Назапашвайце энергію, ужываючы больш арэхаў і семак, а замест белага хлеба прывучайце сябе да хлеба з мукі грубага памолу і вотруб’я. Каб не “забіць” вітаміны ў час захоўвання і гатавання, трымайце прадукты ў халадзільніку; не наразайце іх загадзя; апускайце ў ваду, калі тая ўжо закіпела; не перамешвайце надта часта; ужывайце адразу пасля гатавання.

А. ГІРЫК,

доктар-тэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ

Л. ЛАЗОЎСКАЯ,

загадчыца санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Дзятлаўскага райЦГЭ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *