Чым жыве “Весяльчак”?

Выхаванцы летніка “Весяльчак”, які працуе на базе  Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, у дзень падарожжаў адправіліся на экскурсію ў Ліду.

Яны наведалі Цэнтр бяспекі МНС, дзе кваліфікаваныя спецыялісты ў інтэрактыўнай  форме паведамілі выхаванцам асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці. Дзеці мелі магчымасць віртуальна апынуцца ў надзвычайных сітуацыях і паглыбіць свае ўменні і навыкі бяспечных паводзін у розных жыццёвых абставінах. Так, выхаванцы выклікалі экстранныя службы па тэлефоне, тушылі пажар, паўтаралі правілы дарожнага руху, паглыбілі веды аб бяспечных паводзінах ля вадаёмаў улетку. Напрыканцы віртуальнага падарожжа ўсіх удзельнікаў чакаў праверачны тэст. Прыемна парадавала тое, што выхаванцы адказалі на пытанні і мелі магчымасць атрымаць дадатковыя прызы.

Таксама яны наведалі Лідскі замак. Дзеці даведаліся аб асаблівасцях жыцця беларускіх князёў ХІV стагоддзя, аб гісторыі пабудовы і існавання замка, змаглі ўбачыць замкавую плошчу, рыцарскія пакоі, вежы, старажытныя прадметы побыту.

Днём пазней у летніку прайшоў тэматычны дзень МНС “На варце бяспекі”, у час якога выхаванцы атрадаў “Усмешка” і “Адрэналін” сустрэліся з супрацоўнікамі Дзятлаўскага МНС.  Яны пазнаёмілі дзяцей з абсталяваннем і камплектацыяй пажарнай машыны, паказалі і растлумачылі, як выкарыстоўваюцца ў рабоце ратаўніка спецыяльныя прадметы, дазволілі прымерыць касцюмы. Дзеці паспрабавалі самі кінуць выратавальны круг тапельцу, назіралі, як працуе пажарная машына, нават прабегліся пад струменьчыкамі вады.

Ала ЛАЗОВІК,
дырэктар летніка “Весяльчак”,
Таццяна ЛАЗОВІК,
старшы выхавальнік

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

20 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

23 часа ago