Пра гэта мог даведацца кожны, хто наведаў раённае свята Шырокай Масленіцы. У кожным з масленічных падворкаў, створаных прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна, сёння частавалі свежымі блінамі і духмяным чаем. Гаспадыні пастараліся на славу: у кожным з падворкаў былі і звычайныя аладкі-сімвалы вясновага сонца, і сапраўдныя кулінарныя вынаходкі — з мясам, рыбай, нават ікрой, варэннем, ягадамі ды іншымі сакрэтнымі начыннямі.
Мяркую, ніхто з жадаючых пачаставацца масленічнымі блінкамі, пакрыўджаным са свята не вярнуўся. А чые прысмакі ўдаліся самымі прыгожымі і смачнымі, вызначыла журы ў ходзе конкурсу «Духмяны чай, залаты блін, прапановаў шмат — лепшы адзін». Гэтым самым «нумарам адзін» сталі пачастункі ад КСУП «Жукоўшчына», дыпломы за актыўны ўдзел атрымалі Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства і Дзятлаўскі сыраробны завод.
Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК
Вам, паважаныя чытачы, прапануем атрымаць эстэтычную асалоду ад кулінарных знаходак гаспадыняў нашага раёна і пакінуць свае каментары на сайце газеты або ў групах газеты «Перамога» ў сацыяльных сетках
Кожны год мастакі Іван і Юрый Козелы наведваюць малую радзіму – вёску Гнаінскія на Дзятлаўшчыне.…
Главные темы: итоги приемной кампании, питание в школах и спорт среди молодежи. Президент Беларуси Александр…
Около 600 м торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах. Об этом журналистам…
Нядаўна ў Гродне прайшоў абласны этап VII Рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”. Яго пераможцам стала сям’я…
Чытачы Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба прынялі ўдзел у гадзіне ўспамінаў “Зазірнём у сямейны альбом”. Спецыяльна да…
5–6 сентября в Костюковичах Могилевской области пройдет XXXIII День белорусской письменности. Гродненский регион примет активное…