8 верасня ў Дзятлаўскую цэнтральную раённую бальніцу паступіла першая партыя вакцыны супраць грыпу «Грыпол плюс», закупленая за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Дадзенай вакцынай на бясплатнай аснове прышчапляюцца асобы, якія адносяцца да групы высокай рызыкі неспрыяльных наступстваў захворвання на грып – дзеці ад 6 месяцаў да 3 гадоў, асобы з хранічнымі захворваннямі і старэйшыя за 65 гадоў, цяжарныя жанчыны. Таксама прышчапляюцца медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі, асобы з установаў з кругласутачным знаходжаннем. Па стане на 14 верасня 2020 года ўжо паспелі зрабіць прышчэпку 378 чалавек. Усяго запланавана прышчапіць сёлета 10 160 чалавек, ці 40,64 % ад усяго насельніцтва Дзятлаўскага раёна.
Рызыка захварэць на грып ёсць у кожнага чалавека. Нават самыя загартаваныя людзі не здольныя супрацьстаяць пастаянна зменліваму вірусу. Найбольш эфектыўны спосаб падрыхтаваць імунную сістэму да сустрэчы з вірусамі грыпу – прышчэпка. Абарона ад грыпу, створаная з дапамогай вакцыны, у 2-5 разоў больш эфектыўная за абароны, створаныя з дапамогай супрацьгрыпозных лекавых і народных сродкаў.
Вакцынацыя – гэта надзейна!
80-98 са 100 вакцынаваных людзей не захварэюць на грып. Астатнія могуць захварэць на грып, але ў лёгкай форме, без ускладненняў; 25-30 чалавек са 100 прышчэпленых будуць абаронены не толькі ад грыпу, але і ад ВРВІ.
Вакцынацыя-гэта бяспечна!
Для вакцынацыі прымяняюць сучасныя вакцыны супраць грыпу, кожны год у склад вакцыны ўключаюцца тыя варыянты вірусаў грыпу, якія рэкамендуюць спецыялісты Сусветнай асацыяцыі аховы здароўя. Яны добра пераносяцца і даюць дадатковую абарону ад іншых вірусных захворванняў.
Вакцынацыя – гэта выгадна!
Вакцынацыя праводзіцца аднаразова, у той час як прыём прафілактычных лекавых прэпаратаў павінен ажыццяўляцца рэгулярна на працягу доўгага часу. Для правядзення вакцынацыі неабходна звярнуцца ў паліклініку або амбулаторыю па месцы жыхарства.
Памятайце, ваша здароўе ў вашых руках. Абараніце сябе, дзяцей і родных – зрабіце прышчэпку ад грыпу.
Таццяна КАСІЛА,
памочнік доктара-эпідэміёлага Дзятлаўскага райЦГЭ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…