У КСУП “Жукоўшчына” вядуцца работы па ўборцы бульбы, лёну, кукурузы і цыбулі.
Азімы рапс ужо пасеяны, рыхтуецца глеба пад сяўбу азімых зерневых культур: ячменя, жыта, трыцiкале. У бліжэйшыя дні плануецца збор яблыкаў у садзе гаспадаркі.
Дырэктар КСУП “Жукоўшчына” Аляксандр Кугейка больш падрабязна спыніўся на кожнай з культур:
– З 26 жніўня пачалася ўборка бульбы, пад яе адводзілася 80 гектараў. Другі хлеб дапамагаюць збіраць новаяльнянскія і гезгалаўскія паляводы. Да працы далучылася і Гезгалаўская сярэдняя школа. Лён прэсуецца ў рулоны і адпраўляецца на Дварэцкі льнозавод. Актыўна вядзецца ўборка кукурузы на сілас. Агульная плошча пад азімы рапс склала 220 гектараў, а азімых зерневых культур плануецца пасеяць усяго 750 гектараў.
Варта адзначыць, што многія людзі не засталіся ў баку і прыйшлі дапамагчы гаспадарцы.
Сваімі ўражаннямі ад працы на ўборцы цыбулі падзяліўся Ігар Нікіпорчык, які працуе ў Дзятлаўскай раённай ветэрынарнай станцыі:
– Я вельмі рады, што прымаю ўдзел у палявых работах. Побач са мной знаходзяцца дружалюбныя і працавітыя людзі. Разам мы робім сапраўды карысную і важную справу для гаспадаркі.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…
Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…
Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…
Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…
Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…
Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…