Час абмеркаванняў, пытанняў і адказаў

16 верасня ў раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольгі Рагачовай сустрэлася з калектывам прадстаўніцтва “Белдзяржстрах” па Дзятлаўскім раёне, абмеркавалі актуальныя тэмы.

Вольга Рагачова пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з гісторыяй Дня народнага адзінства, які сёлета ўпершыню адзначаецца ў нашай краіне.

– Беларускі народ ніхто не здолее падзяліць супраць яго волі, – яна прывяла словы кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.

Начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Біль засяродзіў увагу на актуальных пытаннях супрацьдзеяння экстрэмізму. Калі раней гэта праблема не была вострай для беларусаў, то ў святле негатыўных падзеяў мінулага года беларускае заканадаўства было значна дапоўнена артыкуламі, звязанымі з пакараннем за дзеянні, выказванні і распаўсюджанне інфармацыі экстрэмісцкага характару. Падобныя крымінальныя і адміністрацыйныя справы былі і ў нашым раёне.

– Не забывайце пра тое, што адкрытая пагроза жыццю чалавека і яго блізкіх, выказаная вусна, пісьмова або на прасторах Інтэрнэту, строга караецца па законе, – нагадаў Аляксандр Францавіч.

Ён расказаў аб мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы наркаманіі. Дакладчык адзначыў, што праблема спажывання і нават збыту наркатычных сродкаў, на жаль, мае месца і на Дзятлаўшчыне.

Аб мерах супрацьпажарнай прафілактыкі ў сувязі з надыходам ацяпляльнага сезона ўдзельнікам сустрэчы расказаў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык. Ён папрасіў прысутных не пакінуць сам-насам пажылых бацькоў, якія карыстаюцца пячным ацяпленнем, дапамагчы ім з падрыхтоўкай і праверкай сістэмаў ацяплення, электраправодкі. Выступоўца закрануў пытанне навядзення парадку на зямлі, нагадаўшы аб мерах пажарнай бяспекі і катэгарычнай забароне выпальвання сухой травы.

З актуальнай эпідэміялагічнай сітуацыяй у раёне пазнаёміла галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ Алена Шайбак.

– Вакцынацыя – самы эфектыўны спосаб супрацьдзеяння каранавіруснай інфекцыі, – падкрэсліла яна ў сваім выступленні. – На мэце – прышчапіць звыш 60 % насельніцтва раёна, што дапаможа стварэнню калектыўнага імунітэту ад каранавіруснай інфекцыі.

На сёння актыўна правакцынаваліся медыкі, прадстаўнікі сілавых структураў і педагогі, да іх далучаюцца іншыя працоўныя калектывы раёна. Пры гэтым, на Дзятлаўшчыне фіксуецца пад’ём захворвання на вірусныя інфекцыі, а разам з ім – пад’ём і на COVID-19. Таму прышчапіцца, не адкладваючы на потым, – важнае рашэнне ў такіх абставінах.

У час Адзінага дня інфармавання насельніцтва паступіў шэраг пытанняў, якія тычыліся рэжыму работы раённай бальніцы ў сувязі з надзённай эпідэміялагічнай абстаноўкай, сітуацыі на аўтамабільных дарогах райцэнтра і навядзення парадку на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве, іншых тэм. Яны былі растлумачаны ў ходзе сустрэчы.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

1 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

20 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago