Наталля Лішык:

Галасую датэрмінова, бо для мяне так зручней: жыву ў вёсцы Савічы, працую ў Дзятлаве, прыпісана да Плябанавіцкага ўчастка для галасавання № 14. Сёлета ён знаходзіцца ў будынку Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна па вуліцы Кастрычніцкай. Гэта якраз мне па дарозе, таму зайшла прагаласаваць у канцы рабочага дня. Цяпер у нядзелю, у галоўны дзень выбараў, змагу застацца дома і не ісці пешшу некалькі кіламетраў да райцэнтра. Лічу, што датэрміновае галасаванне дае дадатковыя магчымасці для выбаршчыкаў зручна планаваць свой час. А ад нашай з вамі актыўнасці на выбарах залежыць будучыня краіны.

Надзея Мацюкевіч:

Удзельнічаць у галасаванні буду датэрмінова, паколькі чакаю сваіх дзяцей і ўнукаў нядзельным днём у госці. Буду рыхтавацца да сустрэчы, бо бачымся ж з імі не так часта. У дарослых — праца, клопаты, а ў дзяўчат-унучак – вучоба. А хочацца ж і пачаставаць іх, і пагаманіць, і з’ездзіць разам у вёску праведаць іншых сваякоў. Так што нядзельным днём будуць у мяне прыемныя клопаты.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации