На пачатку студзеня бягучага года ў аддзел унутраных спраў райвыканкама паступіла заява аб прапажы жыхара аграгарадка Дварэц Уладзіміра Іосіфавіча Паршука. Доўгі час пошукі не давалі выніку.

Сітуацыю пракаменціравала оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віорыка Сербін:

– Супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама з першых дзён 2026 года і да цяперашняга часу праводзіліся вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне месцазнаходжання Уладзіміра Паршука, які прапаў без вестак. 30 снежня 2025 года каля 12 гадзін ён з гарадскога пасёлка Наваельня выехаў на веласіпедзе ў бок аграгарадка Дварэц. 16 красавіка яго цела было выяўлена ў рацэ Моўчадзь. Папярэдняя прычына смерці – утапленне. Па дадзеным факце Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации