Чалавек славіцца працай. Уладзімір Грышук: “Крыніца майго натхнення – родная зямля”

Мабыць, любы жыхар Казлоўшчынскага сельсавета ведае свайго земляка Уладзіміра Грышука і скажа пра яго толькі добрыя словы: працавіты, добразычлівы і моцны духам. Сапраўды, на жыццё Уладзіміра Аляксандравіча выпала нямала выпрабаванняў, але ён усё старанна пераадольваў і ніколі не апускаў рукі.

Нарадзіўся Уладзімір Грышук у далёкім 1949 годзе ў вёсцы Скрундзі Дзятлаўскага раёна ў сям’і сялян. Скончыўшы сярэднюю школу, перад юнаком паўстала пытанне: куды пайсці вучыцца далей? І ён выбраў прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 13 горада Севастопаля. Гады вучобы праляцелі хутка, і маладога спецыяліста прынялі на работу на Севастопальскі суднабудаўнічы завод імя С.Арджанікідзэ слесарам-судназборшчыкам. Адтуль у 1968 годзе быў прызваны ў рады Савецкай арміі.

Але ўвесь час сэрца Уладзіміра Аляксандравіча рвалася на родную зямлю, туды, дзе нарадзіўся і вырас. Пасля дэмабілізацыі вырашыў: еду на малую радзіму. На работу ўладкаваўся ў калгас “Слава працы” імя 50-годдзя камсамола Беларусі загадчыкам вытворчага ўчастка, затым працаваў галоўным аграномам і адначасова ўзначальваў камсамольскую арганізацыю гаспадаркі, у саставеякой было больш за 120 членаў.Пазней давялося папрацаваць і старшынёй дадзенага сельгаспрадпрыемства.

Праца ў сельскай гаспадарцы патрабавала адпаведных ведаў, і тады было прынята рашэнне паступіць у Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум наспецыяльнасць“аграномія”. Прытрымліваючыся народнай мудрасці “век жыві, век вучыся”, Уладзімір Грышук паспяхова скончыў і Мінскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП Беларусі, пасля чаго яго накіравалі на работу ў Дзятлаўскі РК КПБ інструктарам арганізацыйнага аддзела.

У 1981 годзе зноў яго лёсвяртае ў сельскую гаспадарку. На працягу шасці гадоў Уладзіміру Аляксандравічу давялося ўзначальваць калгас “Чырвоны Кастрычнік” Дзятлаўскага раёна. За гэты час ён зарэкамендаваў сябе як граматны кіраўнік і дарадца, таму яго вопыт з цікавасцю пераймалі навучэнцы Казлоўшчынскага ПТВ-191, дзе пасля Уладзімір Грышукпрацаваў выкладчыкам, а пазней – матарыстам, намеснікам дырэктара па курсавой падрыхтоўцы. Пятнаццаць гадоў узначальваў ён прафсаюзны камітэтгэтайнавучальнай установы.

Многа сілаў і энергіі аддаваў мужчына на пасадзе старшыні Казлоўшчынскага пасялковага Савета дэпутатаў.Для таго, каб яго землякам жылося камфортна, па ініцыятыве Уладзіміра Аляксандравіча была прабіта дадатковая свідравіна для пітной вады, якуюаб’ядналі ў адзіную сістэму, каб жыхары новых шматпавярховых дамоў не мелі перабояўз вадой. Праз савецкі дзяржплан дамогся для пасёлка газаразмеркавальную станцыю і як вынік – пасёлак стаў поўнасцю газіфікаваны. А каб адходы прадпрыемстваў не зліваліся ў раку, пабудавалі каналізацыйна-помпавую станцыю і палі фільтрацыі. Акрамя гэтага, быў уведзены штат работнікаў камунальнай службы, каб вуліцы пасёлка заўсёды былі чыстымі, зарабіла кацельня на мясцовых відах паліва, а ў 2005 годзе ўвялі ў эксплуатацыю мясцовую бальніцу, якая лічылася даўгабудам.

– Вельмі хачу, каб у маім родным пасёлку Казлоўшчына жыла моладзь, з’яўляліся сем’і, раслі шчаслівыя дзеці, – адзначае Уладзімір Аляксандравіч.

Уладзімір Грышук неаднаразовавыбіраўся дэпутатам мясцовага і раённага Савета дэпутатаў.

Цяперён знаходзіцца на заслужаным адпачынку, яго працоўны шлях і грамадская дзейнасць адзначана ўрадавымі ўзнагародамі і Ганаровымі граматамі дзяржаўных і грамадскіх органаў улады і кіравання, ёнз’яўляецца ветэранам працы.

Узнагароды Уладзіміра Грышука:

— ордэн Працоўнай Славы III ступені;

 юбілейны медаль “За воінскую доблесць” у азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна;

— ганаровы знак ЦК ВЛКСМ “Залаты колас”;

— нагрудны знак узнагароды ЦК КПБ “Вернасць”;

— знак ЦК КПСС Савета Міністраў СССР, ВЦСПС і ЦК УЛКСМ “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва 1973 года”;

— памятныя медалі “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” і “80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”;

— Ганаровыя граматы абласнога Савета дэпутатаў, упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК, а таксама грамата ЦК Беларускага патрыятычнага саюза моладзі.

На пенсіі Уладзімір Аляксандравіч не сумуе, вядзе актыўны лад жыцця, з’яўляецца членам Дзятлаўскай раённай партыйнай арганізацыі КПБ, яго запрашаюць на сустрэчы з моладдзю, на якіх з цікавасцю расказвае пра гісторыю Дзятлаўшчыны.

Ён таксама і руплівы гаспадар: завіхаецца ў справах каля дома, падтрымлівае ўзорны парадак на сядзібе, захапляецца вырошчваннем садавіны і агародніны, асабліва бавяць вока яго залацістыя сланечнікі. А багаццем і радасцю лічыць сваіх дзяцей і унукаў.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

14 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

15 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

15 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

15 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

16 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago