Пытанне: ці ёсць у нашым раёне дружыннікі? Хто можа ўступіць у іх рады?
Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Скварчынскі:
– На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна функцыянуюць дзве добраахвотныя дружыны – пры Дзятлаўскіх ЖКГ і лясгасе. Яны садзейнічаюць супрацоўнікам міліцыі пры правядзенні розных культурна-відовішчных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Патруляванне вуліц дружыннікі могуць ажыццяўляць як з міліцыяй, так і самастойна. Адметным іх элементам з’яўляецца чырвоная павязка на рукаве, яны павінны мець пасведчанне і нагрудны знак.
Дружыннікамі могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, здольныя па сваіх дзелавых і маральных якасцях, стане здароўя ажыццяўляць дзейнасць па ўдзеле ў ахове правапарадку. Пасля звароту ў райаддзел міліцыі і асабістай гутаркі грамадзяніна правераць па ўліках і базах даных, ці адпавядае ён гэтым патрабаванням. Да прыкладу, членамі добраахвотнай дружыны не могуць быць людзі, якія маюць судзімасць, стаяць на ўліку ў лячэбна-прафілактычных арганізацыях з-за псіхічнага захворвання, наркаманіі або алкагалізму, прызнаныя рашэннем суда недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, якія прыцягваліся на працягу года да дня падачы заявы да адміністрацыйнай адказнасці. Калі падобных перашкодаў няма, чалавек атрымлівае пасведчанне і разам з супрацоўнікамі міліцыі прыступае да “нясення службы”.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі…
У Парэцкім сельвыканкаме прайшло пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным кірмашом…
Эти люди ежедневно создают праздничную атмосферу. Накануне профессионального праздника состоялась торжественная церемония награждения лучших представителей…
Как отметили в Дятловском РУП ЖКХ, с сегодняшнего дня в районе начинается отопительный период. В…
В Дятловском районе дан старт профилактической акции «Молодежь за безопасность». Первый этап традиционно прошел под…
По оперативным данным, сахарная свекла убрана с 48% площадей, накопано 2432 тыс. т корнеплода средней…