Дзятлаўскія школьнікі атрымалі ўрок мужнасці
“Вайна не скончана, пакуль не пахаваны апошні загінуўшы салдат” – гэта актуальнае і сёння выслоўе знакамітага палкаводца Аляксандра Суворава дарэчы згадаў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Мікалай Мацюкевіч. Яшчэ двое савецкіх салдат праз 73 гады пасля сваёй гібелі былі з пашанаю пахаваны ў дзятлаўскай зямлі. Дзень, які даў нагоду яшчэ раз
Крыж-абаронца
Здаўна склалася традыцыя ставіць манументальныя крыжы па-за храмам на зямлі. Яны вырабляюцца з каменя ці дрэва і маюць вышыню да некалькіх метраў. Такія крыжы заклікаюць да малітвы і глыбокай пашаны Богу, таму і называюцца паклоннымі. На Дзятлаўшчыне традыцыя ўсталёўваць паклонныя крыжы жыве і сёння. КРЫЖ ПРЫ ДАРОЗЕ Сям’я Цімафейчыкаў –
Размова аб здароўі і жыццёвых планах
Наталля Міхайлаўна Чувак — малады доктар Наваельнянскай гарпасялковай бальніцы, працуе тут другі год. Цяпер — на пасадзе загадчыцы гэтай установы аховы здароўя. Як працуецца на такой адказнай пасадзе, з якімі цяжкасцямі даводзіцца сутыкацца? Аб гэтым карэспандэнтка газеты пацікавілася ў Наталлі Міхайлаўны ў час сустрэчы. А пачалася размова са знаёмства, у
С. Духоўнік: «Не бывае дзяцей, якія не хочуць размаўляць»
На базе дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава з 2012 года працуе адзіная ў нашым раёне спецыяльная група для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Тут дзеці вучацца не толькі правільна гаварыць, але і спасцігаюць свет, знаходзяць сваё месца ў калектыве і выяўляюць уласныя здольнасці. Адметнасць групы ў тым, што
Абраны старшыня райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў
12 лістапада адбылася ХХІ справаздачна-выбарная канферэнцыя раённага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў. Цягам мерапрыемства прафсаюзныя лідары арганізацый трымалі справаздачу па дзейнасці сваіх прафсаюзаў за пяцігадовы тэрмін, вызначылі далейшыя напрамкі іх дзейнасці, абралі новае раённае кіраўніцтва прафсаюза. Акрамя 20 дэлегатаў, кіраўнікоў прафсаюзных камітэтаў кожнай з арганізацый-членаў раённага прафсаюза, на канферэнцыі
Пашана за добрую працу
15 лістапада ў раённым Доме культуры прайшло свята-шанаванне працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчых прадпрыемстваў з нагоды іх прафесійнага свята. На свяце былі падведзены вынікі і ўшанаваны пераможцы спаборніцтва на веснавых і асенніх палявых работах, на нарыхтоўцы кармоў, у спаборніцтве за павелічэнне вытворчасці і павышэнне якасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў зімова-стойлавы перыяд
Дзень Парэцкага сельсавета
Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета” адбылося ў Парэцкім сельсавеце 17 лістапада. У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні сельскіх і пасялковых выканкамаў, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў, ідэалагічныя работнікі СВК, кіраўнікі ўстановаў
Сыраробы рахункавалі прафсаюзныя справы і прафесійныя дасягненні
У Дзятлаўскім раённым доме культуры прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод», у якой прынялі ўдзел 185 членаў арганізацыі. На пасяджэнні прысутнічалі старшыня Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу У. Ф. Навумчык, старшыня Гродзенскага абласнога камітэта І. С. Алізаровіч, старшыня раённага камітэта У. Ф. Казак. На парадак
Другасная сыравіна выходзіць на першы план
Адбылася раённая нарада, па пытаннях нарыхтоўкі другаснай сыравіны дзеля забеспячэння патрэбаў перапрацоўчай вытворчасці краіны. Гэта праблема сёння вырашаецца на ўсіх узроўнях, ад рэспубліканскага да раённага. — Да канца года наш раён павінен выканаць заданне па нарыхтоўцы другаснай сыравіны не менш як на 100%, – агучыў пастаўленую кіраўніцтвам вобласці задачу старшыня
Сабраліся ў Слоніме на фестываль-кірмаш
У пятніцу, 15 лістапада, напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці ў Слоніме прайшоў абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі”. Свята для ўсіх працоўнікаў аграпрамысловага комплексу – менавіта так можна назваць гэтую падзею, бо былі падведзены вынікі сельскагаспадарачага года, а лепшыя работнікі атрымалі ўзнагароды. Дэлегацыя Дзятлаўскага раёна ў складзе з 13 чалавек