Нядаўна ў нашай краіне асобна пачала працаваць экспертна-крыміналістычная служба, якая раней уваходзіла ў склад тэрытарыяльных аддзелаў міліцыі. Цяпер крыміналістычнымі экспертызамі займаецца Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў Рэспублікі Беларусь, які таксама мае рэгіянальныя аддзелы. Адзін з такіх аддзелаў — Слонімскі міжраённы — абслугоўвае ў тым ліку і тэрыторыю Дзятлаўскага раёна.
Пра спецыфіку работы экспертаў-крыміналістаў, пра тое, якую цікавасць яна ўяўляе для простых людзей, карэспандэнтка газеты гутарыла з начальнікам Слонімскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў Рэспублікі Беларусь падпалкоўнікам юстыцыі С. Я. Дарыпапам.

— Сяргей Яўгенавіч, што сабой уяўляе ваш аддзел?
— Ён быў сфарміраваны з супрацоўнікаў экспертна-крыміналістычных падраздзяленняў аддзелаў унутраных спраў Слонімскага і Дзятлаўскага райвыканкамаў, а таксама з супрацоўнікаў Слонімскага і Дзятлаўскага міжраённых аддзяленняў Упраўлення па Гродзенскай вобласці дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертызаў. У структуру аддзела ўваходзяць экспертна-крыміналістычныя сектары і аддзел медыцынскіх судовых экспертызаў. Думаю, варта крыху падрабязней расказаць і пра іх.
Экспертна-крыміналістычны сектар па Слонімскім раёне знаходзіцца ў будынку Слонімскага райаддзела міліцыі. Тут праводзяць такія экспертызы, як дактыласкапічная, трасалагічная, балістычная, почырказнаўчая, партрэтная, аўтатэхнічная, экспертызы халоднай зброі, тэхнічныя экспертызы дакументаў, экспертызы наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. На некалькі відаў менш экспертызаў праводзяць у экспертна-крыміналістычным сектары па Дзятлаўскім раёне, размешчаным у будынку Дзятлаўскага райаддзела міліцыі: дактыласкапічную, трасалагічную, балістычную, почырказнаўчую і экспертызу халоднай зброі. Тут працуюць старшы эксперт, маёр юстыцыі Мікалай Мікалаевіч Мікуліч (працоўны стаж 10 гадоў) і вядучы судовы эксперт Герман Анатольевіч Касянкоў (працоўны стаж 19 гадоў).
Аддзел медыцынскіх судовых экспертызаў таксама ўключае ў сябе некалькі сектараў: сектар судова-медыцынскіх экспертызаў па Слонімскім раёне, сектар судова-медыцынскіх экспертызаў па Дзятлаўскім раёне і сектар судова-псіхіятрычных экспертызаў.
— Раскажыце, чым займаюцца эксперты экспертна-крыміналістычнага сектара па Дзятлаўскім раёне?
— У сярэднім за год яны аглядаюць каля 20 месцаў задарэнняў. Адшукваюць і збіраюць «сляды», якія пакінулі злачынцы. Такія знаходкі дапамагаюць ім з дапамогай крыміналістычных базаў даных і ўлікаў раскрыць дзясяткі злачынстваў.
— А чым гэтыя структуры могуць зацікавіць звычайных людзей?
— З ліпеня 2014 года ў грамадзян і юрыдычных асобаў з’явілася магчымасць звяртацца ў падраздзяленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў, каб правесці экспертныя даследаванні на платнай аснове. Цяпер жадаючыя могуць самастойна, без прыцягнення праваахоўных органаў, напісаць заяву і атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні, у тым ліку і ў Слонімскім міжраённым аддзеле ДКСЭ. Атрыманыя вынікі выдаюцца ў форме даведкі эксперта. Тэлефоны для кансультацый: 8-01562-5-50-95 (у Слоніме), 2-52-37 (у Дзятлаве).
— З якімі заявамі найчасцей звяртаюцца людзі?
— Найбольшай папулярнасцю карыстаецца аўтатэхнічная экспертыза. Яно і зразумела, машына сёння ёсць амаль у кожнай сям’і, а на дарозе можа здарыцца ўсякае.
— І якія магчымасці аўтатэхнічнай экспертызы?
— Эксперты змогуць высветліць, ці меў аўтамабіль няспраўнасці на момант аварыі, разбяруцца ва ўсіх акалічнасцях і назавуць сапраўдную прычыну здарэння. Шырокія магчымасці ў экспертаў і ў высвятленні таго, рухалася машына або стаяла ў момант нанясення ёй тэхнічных пашкоджанняў, або ці была ўчынена аварыя канкрэтным аўтамабілем.
Не менш важна высветліць, ці была ў вадзіцеля тэхнічная магчымасць папярэдзіць аварыю. Спецыяльныя разлікі дапамагаюць даведацца, ці мог вадзіцель спыніць свой транспартны сродак у канкрэтных дарожных умовах з моманту ўзнікнення небяспекі, высветліць, ці была ў яго дзеяннях неадпаведнасць патрабаванням правілаў дарожнага руху.
— Што можаце параіць людзям, якія яшчэ сумняваюцца ў магчымасцях экспертаў-крыміналістаў?
— Магчымасці сучасных экспертаў-крыміналістаў вельмі вялікія. У пераважнай большасці выпадкаў спецыяліст установіць усе акалічнасці здарэння. Таму не варта слухаць «добразычліўцаў» і спрабаваць падмануць следчага, інспектара, эксперта — гэта не пазбавіць вінаватага ад адказнасці, а толькі павялічыць працоўныя затраты, затраты часу на расследаванне і правядзенне экспертызы.

Гутарыла І. СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации