Экзамен па бяспецы жыцця
Каманда СВК «Граніт-Агра» і добраахвотнае пажарнае фарміраванне СВК «Русь-Агра» сталі пераможцамі сёлетніх раённых спаборніцтваў санітарных дружынаў і пажарных падраздзяленняў. За званне лепшых спрачаліся 8 санітарных дружын і 12 пажарных фарміраванняў — каманды сельгасвытворчых кааператываў, Дзятлаўскага лясгасу, Дварэцкага льнозавода, Наваельнянскага камбіната хлебапрадуктаў. Напачатку каманды павіталі і пажадалі поспехаў намеснікі старшыні райвыканкама
Патрыярх Кірыл накіраваў падзячнае пісьмо мітрапаліту Паўлу
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл па выніках першасвяціцельскага візіту ў Беларусь накіраваў падзячнае пісьмо Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі. Патрыярх сардэчна падзякаваў мітрапаліту, духавенству і вернікам за гасціннасць, аказаную ў час яго знаходжання на беларускай зямлі. Ён шчыра рады таму, што прыняў удзел у памятных
Прэзідэнцкія выбары — гэта экзамен для ўсіх органаў улады перад народам
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі неабходна падрыхтаваць і правесці адкрыта, сумленна, спакойна і строга ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і ўзятымі на сябе міжнароднымі абавязацельствамі. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных і ўнутрыпалітычных пытаннях Ён нагадаў, што Цэнтральная выбарчая камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў
Фотафакт: у Дзятлаве запрацавалі святлафоры
У Дзятлаве, на скрыжаванні вуліц Слонімскай і Міцкевіча, паставілі аўтамабільныя і пешаходныя святлафоры. 26 чэрвеня спецыялісты акурат праводзяць іх наладку. Устаноўку святлафораў, як і добраўпарадкаванне вуліцы Слонімскай у раёне аўтавакзала, выканала кампанія «Еўрагандаль». Па папярэдняй інфармацыі, іх гіпермаркет «Еўраопт++» павінен адкрыцца 30 чэрвеня, у аўторак. Н. АВЯРЧУК
Моладзевае лета будзе актыўным
У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшло чарговае пасяджэнне каардынацыйнага савета па рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі. На гэты раз на парадак дня былі вынесены чатыры пытанні, якія тычыліся працы, жыцця і адпачынку моладзі раёна. Першай абмеркавалі праблему забеспячэння дадатковых працоўных і сацыяльна-эканамічных гарантый, якія спрыяюць замацаванню кадраў з ліку моладзі ў
Славяць Перамогу ветэраны
Юбілейную 70-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзе Вялікай Перамогі народны хор “Ветэраны ў страі” сустрэў надзвычай актыўна. Калектыў, які налічвае сёння 25 удзельнікаў, паспеў за гэты час адзначыць юбілей існавання, абнавіць рэпертуар, стаць прызёрам конкурсу і нават пашыць новыя канцэртныя строі, набылі новыя інструменты. Падрабязней пра жыццё
26 чэрвеня — Дзень работнікаў пракуратуры
В. ЗАЯЦ: «ГОД ЗАКЛІКАЕ ДА АКТЫЎНАЙ ПРАЦЫ» Прафесійнае свята — прыемная нагода, каб яшчэ раз узгадаць аб работніках галіны. Але да святаў вядуць працоўныя будні, менавіта яны, як правіла, становяцца тэмай размовы. Як праходзяць працоўныя будні работнікаў пракуратуры Дзятлаўскага раёна, карэспандэнтка газеты пацікавілася ў пракурора В. Зайца. — Віталь Мікалаевіч,
Сувеніры ад «Перамогі»
У рамках падпісной кампаніі у аддзяленні паштовай сувязі «Дзятлава-1» прайшоў чарговы Дзень падпісчыка. Яго правялі работнікі вузла сувязі разам з журналістамі раённай газеты «Перамога». Жыхары горада і раёна маглі не толькі падпісацца на выданні, але і паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі. Яе прапаноўвала сваім падпісчыкам «раёнка». Варта дадаць, што Дзень падпісчыка
Андрэй Адамчык – лепшы лесаруб раёна
У межах Міжнароднага чэмпіянату сярод лесарубаў 12 чэрвеня на базе ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” прайшлі спаборніцтвы па прафесійным майстэрстве вальшчыкаў лесу “Лесаруб-2015”. Сёлета яны праходзілі на базе Гезгалаўскага лясніцтва і вызначылі лепшых у сваёй прафесіі, тых, хто прадставіць Дзятлаўскі лясгас на абласных спаборніцтвах. Спаборніцтвы вальшчыкаў лесу традыцыйна праводзяцца ў нашым раёне
21 чэрвеня — Дзень медыцынскіх работнікаў
На ніве аховы здароўя дзяцей Жанна Аляксандраўна Едчык у выбары прафесіі кіравалася прыкладам сваёй мамы Алены Вітальеўны, якая шмат гадоў адпрацавала медыцынскай сястрой у тэрапеўтычным аддзяленні Дзятлаўскай раённай бальніцы. На пачатку паступіла ў Гродзенскае медвучылішча. Пасля яго заканчэння вышэйшую адукацыю Жанна атрымала ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце. А пасля стажыроўкі ў