У грамадстве сустракаюцца людзі, здольныя груба парушаць правілы.

Такія ўчынкі маюць свае наступствы. І ёсць нагода паразважаць аб праблеме хуліганства. Небяспека хуліганства заключаецца ў тым, што сваімі дзеяннямі агрэсар груба парушае грамадскі спакой і недатыкальнасць грамадзян, наносіць шкоду іх здароўю або маёмасці.

Сёлета адбылося пасяджэнне суда Дзятлаўскага раёна, на якім быў вынесены прысуд ураджэнцу Украіны Ш. – хулігану, які беспрычынна нанёс шкоду здароўю маладому дзятлаўчаніну. Агрэсара, які мае від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, прызналі вінаватым у наўмысных дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак і суправаджаліся выкарыстаннем гвалту. Суд назначыў абвінавачанаму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на чатыры гады і шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Жнівеньскай ноччу 2019 года п’яны грамадзянін Ш. паспрабаваў пазнаёміцца з дзвюма жанчынамі ў бары райцэнтра “Дзядзя Ваня”. Незнаёмкам ён настойліва прапаноўваў пайсці да яго на кватэру, аднак беспаспяхова. У хуткім часе жанчыны вырашылі прадоўжыць вечар на дыскатэцы ў кінатэатры “Спадарожнік”. Нешчаслівы кавалер накіраваўся за імі ўслед са шкляной бутэлькай піва ў руках. Каля кінатэатра жанчыны сустрэлі знаёмага хлопца К., якога папрасілі застацца побач, каб пазбавіцца ад надакучлівага незнаёмца. Але п’яны кавалер не здаваўся і прадаўжаў дамагацца ўвагі да сваёй асобы. Скарыстаўшыся бутэлькай піва ў якасці зброі, Ш. без папярэджання нанёс удар хлопцу па галаве. У выніку пацярпелы атрымаў рэзаныя раны галавы і твару. Пакуль хлопец прыходзіў у сябе, хуліган пастараўся ўцячы ад работнікаў міліцыі, якія дзяжурылі на дыскатэцы, але быў затрыманы імі.

Варта зазначыць, што Ш. раней не быў судзімы, ён жанаты, мае на ўтрыманні непаўналетняе дзіця. У судзе сваю віну прызнаў поўнасцю. Трэба ведаць, што алкагольнае ап’яненне, згодна з заканадащствам, не змякчае віны, а, наадварот, абцяжарвае яе. Таму п’яныя ўчынкі і неабдуманыя паводзіны могуць прывесці за краты, а крымінальная адказнасць за хуліганства надыходзіць з чатырнаццаці гадоў.

 

Ірына ЗАБЕЛІНА,
памочнік пракурора Дзятлаўскага раёна

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации