Быць матуляй – вялікае шчасце

14 кастрычніка на Дзятлаўшчыне праходзіць віншавальная акцыя да Дня маці.

У дзень свята старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі з кветкамі завітаў у раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, дзе на пасадзе бухгалтара шмат гадоў працуе матуля чацвярых дзяцей Наталля Маркава.

На яе адрас сёння прагучала шмат цёплых шчырых словаў віншавання.

– Сёння свята асаблівае – Пракроў Прасвятой Багародзіцы і Дзень маці, – звяртаючыся да Наталлі Маркавай з віншаваннямі, зазначыў Аляксандр Станіслававіч.

– Вам, як матулі чатырох дзяцей, я жадаю вялікага жаночага шчасця, каб дзеткі толькі радавалі, а засмучэнні праходзілі незаўважна. Матуліна сэрца вялікае. Яно ўсё зразумее, усё даруе, усё выправіць. Здароўя вам моцнага, падтрымкі родных і блізкіх, заставацца такой жа маладой і прыгожай.

Да віншаванняў далучылася першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

Ад моладзевага аб’яднання і сябе асабіста яна пажадала Наталлі Маркавай удачы і поспехаў, сямейнага дабрабыту, пабольш прыемных момантаў у жыцці і радасці ад дзетак. А памятны падарунак стаў выдатным дапаўненнем да цёплых слоў.

Карэспандэнтка газеты пацікавілася ў шматдзетнай матулі, хто робіць яе жыццё шчаслівым.

– Гэта тры мае дачушкі і малодшы сынок, – прызнаецца Наталля Адольфаўна. – Старэйшай Дыяне ўжо дваццаць гадоў. Яна студэнтка апошняга курса Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спасцігае спецыяльнасць “эканоміка і кіраванне”. Маркетынг і лагістыку абралі блізняты Дар’я і Марыя – абедзве вучацца ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце на першым курсе. Дзяўчатам па сямнаццаць гадоў. Малодшаму сыночку, Дзіме, праз месяц споўніцца чатыры. Ён у нас расце майстрам на ўсе рукі, бо любімыя цацкі – гэта набор дзіцячага інструменту, Дзіма спрабуе дабрацца і да бацькавых свердзел і ацвёртак. Таксама сын ужо вучыць алфавіт.

Дзеці стараюцца віншаваць мяне з усімі святамі. Самы запамінальны падарунак ад іх – набор пірожаных з надпісамі і пажаданнямі. Праўда, гэты Дзень маці мы адзначым не ўсёй сям’ёй, бо няма нашых студэнтак. Аднак, калі дзяўчаты прыедуць, абавязкова пасядзім разам за чаем, бо адзначаць святы разам – гэта сямейная традыцыя.

Як для матулі, для мяне галоўнае, каб дзеці раслі здаровымі, сталі паспяховымі людзьмі, былі шчаслівымі. Таму ўсім мамам Дзятлаўшчыны таксама жадаю здаровых і паслухмяных дзетак, каб гадаваліся яны сумленнымі і разумнымі, паважалі старэйшых, дарылі радасць і пяшчоту блізкім.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

На старт! Увага! Марш!

Дзясяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” запрасіў сёння на спартыўную пляцоўку тых, хто сябруе…

21 минута ago

Пошукі скарбаў, бітва талентаў і тэрапія весялосцю

На “Зецельскім фэсце” працавалі адразу некалькі інтэрактыўных пляцовак на любы густ. Сапраўднай сенсацыяй фестывалю стаў…

26 минут ago

“Зецельскі фэст” – тэрыторыя шчасця

30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…

2 часа ago

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

3 часа ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

9 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

24 часа ago