Праваахоўныя органы вялікую увагу надзяляюць падтрыманню парадка на тэррыторыі Дзятлаускага раёна ў грамадскіх месцах.
З гэтай нагоды актыўна вядзецца абсталяванне тэррыторыі горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна сістэмамі відэаназірання.
У райцэнтры камерамі відэаназірання абсталяваны плошча 17 Верасня, гарадскі парк, гандлёвыя аб’екты, аб’екты грамадскага харчавання і многія іншыя. Вядуцца работы па мантажы сістэмы відэаназірання ў мікрараёне вуліцы Навагрудскай. Абмяркоўваецца магчымасць абсталявання відэатэхнікай вуліц у Наваельні і Казлоўшчыне.
Наяўнасць відэакамер выхоўвае грамадзян, засцерагае іх ад парушэння закону, дапамагае праваахоўнікам хутчэй знайсці зламыснікаў.
Па выніках шасці месяцаў 2021 года на тэррыторыі раёна адзначаецца зніжэнне правапарушэнняў у грамадскіх месцах з 9 да 5, а колькасць хуліганстваў узрасла з 1 да 2.
Заканадаўца вызначае дробнае хуліганства, як абразлівыя прыставанні да грамадзян, іншыя падобныя дзеянні, якія парушаюць парадак, дзейнасць арганізацый ці спакой людзей і якія выяўляюцца ў відавочнай непавазе да грамадства. Пад абразлівымі прыставаннямі маюцца на ўвазе: навязванне публічнай размовы, якая прыніжае чалавечую годнасць; заўвагі і наумысныя выказванні непрыстойнага зместу; надакучлівае торганне ці трыманне за вопратку, руку; спроба абняць, пацалаваць незнаёмку; наўмыснае загароджванне праходу; гвалтоўны ўваход у грамадскія месцы насуперак забароны асобаў, якія сочаць за парадкам; грубае парушэнне чаргі з выказваннем абразаў; напісанне нецэнзурных словаў на сценах і агароджах, у іншых месцах грамадскага карыстання; беспадстаўнае падняцце панікі ў грамадскім месцы; кіданне прадметаў у прахожых з вокнаў і балконаў (калі гэта не выклікала цялесных пашкоджанняў); падпальванне карэспандэнцыі ў паштовых скрынках; зрыванне плакатаў і афішаў. За падобныя паводзіны прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 2 да 30 базавых велічыняў або грамадскія работы або адміністрацыйны арышт. Адміністрацыйная адказнасть прадугледжана артыкулам 19.1 кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных прапарушэннях.
А вось артыкул 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае больш сур’ёзнае пакаранне за хуліганскія дзеянні.
Згодна з часткай 1 (хуліганства), наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выящляюць яўную непавагу да грамадства, суправаджаюцца гвалтам або пагрозай яго выкарыстання, або знішчэннем ці пашкоджаннем чужой маёмасці, або тыя, якія адрозніваюцца выключным цынізмам, — караюцца грамадскімі работамі, або штрафам, або папараўчымі работамі да 2 гадоў, або пазбаўленнем волі да 3 гадоў.
У частцы 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (злоснае хуліганства) гаворка ідзе аб хуліганстве, учыненым паўторна, або групай асобаў, або звязаным з супраціўленнем асобе, якая спыняе хуліганскія дзеянні, або звязаным з нанясеннем менш цяжкага цялеснага пашкоджання. Такія дзеянні караюцца арыштам, або абмежаваннем волі да 3 гадоў, або пазбаўленнем волі ад 1 да 6 гадоў.
Частка 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (асабліва злоснае хуліганства) пералічвае дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, учыненыя з выкарыстаннем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для нанясення цялесных пашкоджанняў, з выкарыстаннем выбуховых рэчываў або прыстасаванняў, або з пагрозай іх выкарыстання, пры адсутнасці прыкметаў больш цяжкага злачынства. Вінаваты прыгаворваецца да абмежавання волі ад 3 да 5 гадоў або пазбаўлення волі ад 3 да 10 гадоў.
Андрэй ЮШКЕВІЧ,
начальнік аддзела прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Два дня в Гродно, третий - на Августовском канале: что ждет гостей и участников XV…
Арганізатары свята сямейнага адпачынку падрыхтавалі для гасцей шмат прыемных сюрпрызаў, якія не канчаліся да позняга…
https://www.youtube.com/embed/4Ds1gSdnCEk https://www.youtube.com/embed/XXmlL041qq0 Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
Работа інтэрактыўных пляцовак дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання. Па рашэнні кіраўніцтва…
Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…
Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…