Categories: Падзеі

Букет віншаванняў для сацыяльных работнікаў

Сярод лепшых чалавечых якасцяў называюць чуласць, пяшчотнасць, клапатлівасць, міласэрнасць. Усе яны характэрны для сацыяльных работнікаў — людзей, якія не даюць старасці быць адзінокай і бездапаможнай, якія кожны дзень змагаюцца за здароўе, камфорт, душэўны спакой сваіх падапечных.

Пераважная большасць работнікаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, занятых надомным абслугоўваннем, — гэта жанчыны, якія працуюць у аддаленых маланаселеных вёсках. Кожная з іх абслугоўвае па 10-12 пажылых грамадзян, каб як мага даўжэй дзядулі і бабулі жылі ў звыклых для іх хатніх умовах.

У канцы кожнага месяца сацработнікі прыязджаюць у Дзятлава, каб здаць справаздачы і пабыць на занятках школы сацыяльнага работніка, у час якіх прадстаўнікі сілавых структураў і спецыялісты адказных службаў тлумачаць, як засцерагчы пажылых людзей ад махляроў, злачынцаў, зберагчы іх хаты ад агню.

Улічыўшы, што з аддаленых вёсак у раённы цэнтр жанчыны ездзяць не часта і звычайна па рабочых пытаннях, адміністрацыя Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва вырашыла некалькі разоў на год, напярэдадні святаў, ладзіць для іх канцэрты. Чарговае такое мерапрыемства было прымеркавана да Дня жанчын. Святочную праграму падрыхтаваў сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці» на чале з загадчыцай сектара Ганнай Харлінскай.

Праграму пад сімвалічнай назвай «Вам, мілыя жанчыны!» адкрылі вядучыя Аляксандр Баклушын і дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык. Таццяна Сямёнаўна павіншавала прысутных са святам:

— На 8 Сакавіка жанчынам абавязкова дораць кветкі, бо кожная прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва — увасабленне вясны, любові, пяшчоты, прыгажосці. Мы таксама падрыхтавалі для вас святочны букет з песень і віншаванняў ад мужчын Дзятлаўшчыны. Спадзяёмся, што ён вам спадабаецца, і ўзнагародамі за нашы старанні будуць ваш добры настрой, усмешкі, апладысменты.

Першая песня-падарунак прагучала ў выкананні самага юнага вакаліста Арсенія Чыгіра. Да яго з віншаваннямі і пажаданнямі далучыліся мужчыны-салісты Генадзь Суравец, Васіль Шпігановіч, Іван Кашко, Аляксандр Раеўскі, Аляксандр Баклушын. Гучалі песні-хіты розных гадоў. Выканаўцы запрашалі жанчын танцаваць. У зале панавала па-вясноваму цёплая, святочная атмасфера.

Напрыканцы праграмы сацыяльным работніцам уручылі падарункі — гаспадарчыя рэчы і пашытыя наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў «Праменьчык» пад кіраўніцтвам спецыялістаў В. Р. Саламевіч, А. П. Калюцік і сацыяльнага работніка па рамонце і шыцці адзення В. А. Баландзінай гаспадарчыя сумкі, у якіх работніцам будзе зручна насіць прадукты для сваіх падапечных.
Жанчыны-работніцы ў сваю чаргу падзякавалі дырэктару Цэнтра Т. С. Нікіпорчык за выдатнае мерапрыемства і павіншавалі яе з 8 Сакавіка.

Кіраўніцтва Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна ўдзячна арганізатарам канцэрта за тое, што яны знайшлі магчымасць падарыць свята сацыяльным работнікам, у якіх з-за занятасці не атрымліваецца наведваць раённыя мерапрыемствы. Людзі, якія аддаюць часцінку сваёй душы іншым, дастойны быць ушанаванымі.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА

administrator

Share
Published by
administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

5 часов ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

6 часов ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

20 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

20 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

20 часов ago

Актуальнае меркаванне. Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

21 час ago