“Букет пажаданняў” калегам па працы з РУП ЖКГ

Анатоль Дораш, вядучы інжынер-энергетык РУП ЖКГ:

– У маім падпарадкаванні – 17 чалавек, і кожнаму жадаю быць здаровым, бадзёрым, паспяховым. Калектыву прадпрыемства – фінансавай стабільнасці: грошыкаў вялікіх і маленькіх!

Аляксандр Адамчык, майстар па добраўпарадкаванні горада Дзятлава:

– Варта падзякаваць за працу дворніку Васілю Лявошку, рабочым па добраўпарадкаванні Аляксандру Мацюкевічу, Аляксандру Лукашэвічу, Сямёну Рымшу. Гэта старанныя і адказныя працаўнікі. Няхай у іх, а таксама ва ўсіх нашых працаўнікоў усё ладзіцца на працы і дома. Хачу, карыстаючыся выпадкам, звярнуцца да дзятлаўчан: паважліва стаўцеся да працы тых, хто клапоціцца пра чысціню і ўтульнасць, не трэба смеціць! Толькі агульнымі намаганнямі зробім наш горад прывабным і гасцінным.

Аляксандр Макарчык, вадзіцель РУП ЖКГ:

– У нашым калектыве працуе нямала вадзіцеляў. Сам я заняты на дастаўцы грузаў і перавозцы людзей. Я жадаю ўсім удачы, працоўных поспехаў і няхай па жыцці ў кожнага будзе толькі “зялёнае святло”.

Мікалай Юркевіч, вадзіцель “Амкадора” і машыніст экскаватара:

– На прадпрыемстве працую даўно, хутка будзе 15 гадоў. І ўсім  працаўнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі нашага раёна шчыра жадаю здароўя – каб былі здаровыя самі, дзеці, унукі. А ўсё астатняе можна набыць працай і заробкам. Галоўнае сёння – не хварэйце!

Аляксандр Спасюк, начальнік жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага ўчастка гарпасёлка Наваельня:

– Наш калектыў – 38 чалавек. Кожны стараецца на сваім участку работы. Сярод лепшых магу назваць сталяра Анатоля Несцерава, сантэхніка Віктара Дайліду, слесара аварыйна-аднаўленчых работ Сяргея Аблажэя. Імкнуцца трымаць наш пасёлак чыстым і дагледжаным нашы жанчыны-дворнікі Ларыса Анушкевіч, Вольга Таўкун, Святлана Навасёлава. Усяму калектыву жадаю працоўнага настрою, аптымізму і жыццёвай удачы!

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

 

administrator

Recent Posts

Чемпионат по волейболу

Встреча мужских команд Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

53 минуты ago

Чемпионат области по волейболу

Встреча женских команд. Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 час ago

ГрадусПлюс. Не так прыпаркаваўся. Што за гэта будзе?

Днямі ў сацыяльных сетках быў апублікаваны відэаролік аб прыпаркаваным на два месцы аўтамабілі на адной…

1 час ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Матуліна сэрца радуецца і непакоіцца

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

2 часа ago

Ведай нашых! Тры дыпломы “Прадэкспа” – у повараў санаторыя “Радон”

З 17 па 20 лістапада ў Мінску прайшла 32-я Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш " Прадэкспа-2026", у…

2 часа ago

Проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух районах области

Об этом рассказал Юрий Караев. В Гродненской области проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух…

2 часа ago